Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
серада, 8 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8430
EUR
11070
RUB
280
www.tvr.by » Праекты » "Еўрабачанне"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Еўрабачанне 2008

Першы і "Беларусь-ТБ" пакажуць усе конкурсныя шоу "Еўрабачання-2008"

Першы канал і тэлеканал "Беларусь-ТБ" пакажуць абодва паўфіналы і фінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачаннe-2008".Прамыя трансляцыі з Бялграда (Сербія) адбудуцца 20, 22 і 24 мая, пачатак усіх канцэртаў у 22.00. Пераможца "Еўрабачання-2008" вызначыцца шляхам інтэрактыўнага галасавання тэлегледачоў з 43 краін-удзельніц. Беларусь на конкурсе прадставіць Руслан Аляхно.

Упершыню конкурс "Еўрабачанне" пройдзе па новых правілах і будзе складацца з двух паўфіналаў і фіналу. Прадстаўнік Беларусі Руслан Аляхно выступіць у другім паўфінале 22 мая пад нумарам 9.

У кожным паўфінале ўдзельнічаюць па 19 краін. Тэлекампаніі гэтых краін абавязаны трансліраваць у прамым эфіры паўфінал, у якім бяруцьудзел, і фінал. Усе краіны таксама маюць права паказаць другі паўфінал у прамым эфіры або ў запісе.
Скарыстаўшыся гэтым правам, Белтэлерадыёкампанія да емагчымасць тэлегледачам Першага і "Беларусь-ТБ" убачыць абодва паўфіналы і фінал "Еўрабачання-2008" у прамым эфіры.

Тэлегледачы Беларусі прымуць удзел у інтэрактыўным галасаванні другога паўфіналу, дзе выступае Руслан Аляхно, і фіналу. За галасаваннем у першым паўфінале беларусы змогуць толькі назіраць.

З кожнага кваліфікацыйнага раунда ў фінал праходзяць 10 выканаўцаў. Прычым дзевяць выбіраюць тэлегледачы, а дзесятага назаве рэзервовае журы. У фінале на музычнай арэне пазмагаюцца прадстаўнікі 25 краін: 20 лепшых удзельнікаў паўфінальнага тура, краін "вялікай чацвёркі"(Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія, Германія) і Сербіі як краіны - пераможніцы"Еўрабачання-2007" і арганізатара Конкурсу гэтага года. Германія і Іспанія будуць галасаваць у першым паўфінале (20 мая), Францыя, Вялікабрытаніяі Сербія - у другім (22 мая).
Каменціраваць Конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін Дзяніс Кур'ян.

22 і 24 мая ў прамым эфіры Першага канала - незапланаваныя ў праграме перадач ток-шоу "Ход у адказ", прысвечаныя конкурсу"Еўрабачанне-2008" і ўдзелу ў ім прадстаўніка нашай краіны. У той  час, як Руслан Аляхно будзе выступаць на сцэне "Еўрабачання" ў Бялградзе, яго сябры і калегі збяруцца ў Мінску ўстудыі Белтэлерадыёкампаніі, каб пахварэць за Беларусь і абмеркаваць конкурснае шоу ў прамым эфіры Першага канала. Спецыяльныя выпускі ток-шоу "Ход уадказ" выйдуць у эфір 22 і 24 мая незадоўга да пачатку трансляцый другога паўфіналу і фіналу "Еўрабачання". Вядучы і ўдзельнікі "Ходу ўадказ" будуць глядзець выступленні канкурсантаў у студыі, а пасля галасавання - прадоўжаць абмеркаванне. Прамую сувязь са студыяй падчас абмеркавання будзе трымаць з Бялграда Дзяніс Кур'ян.

Правілы галасавання
Беларусы змогуць галасаваць у другім паўфінале (22 мая) і фінале (24 мая). Пасля выступлення ўсіх удзельнікаў на экранах будуць паказаны нумары тэлефонаў, па якіх на працягу 15 хвілін можна галасаваць за выканаўцаў. Па правілах конкурсу, беларускія тэлегледачы могуць галасаваць за ўсіх канкурсантаў, акрамя прадстаўніка сваёй краіны. Галасаванне тэлегледачоў будзе праводзіцца ў звычайнай манеры "Еўрабачання" - пры дапамозе адзінай платформы "Digame.de". Балы ад Беларусі будзе аб'яўляць спявачка і тэлевядучая праграмы "Час спорту" (Першы канал) Вольга Барабаншчыкава.

Для галасавання неабходна тэлефанаваць на нумар 8 810 101 03ХХ (ХХ - нумар выканаўцы, які спадабаўся). Кошт званка - 1 000 беларускіх рублёў (без ПДВ). Для SMS-галасавання (даступна абанентам усіх мабільных аператараў) неабходна адпраўляць SMS-паведамленні з нумарам упадабанага выканаўцы (напрыклад, 01, 02, 13 і г.д.) на нумар 7708. Кошт паведамлення - 1300 беларускіх рублёў (з улікам ПДВ).

На выпадак магчымых збояў у тэлефонным галасаванні ў кожнай краіне будзе працаваць рэзервовае журы, якое, паралельна з тэлефонным галасаваннем, будзе выстаўляць свае ацэнкі. Акрамя таго, у паўфіналах рэзервовае журы выбірае дзесятага ўдзельніка, які не ўвайшоу у дзевятку, названую тэлегледачамі. У нашай краіне, згодна з рэгламентам Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС), склад рэзервовага журы вызначае Белтэлерадыёкампанія. Інфармацыя пра членаў  журы з'яўляецца закрытай і не падлягае абвяшчэнню. Журы не мае права галасаваць за свайго кандыдата, а таксама ўстрымлівацца адгаласавання.

20, 22 і 24 на Першым і "Беларусь-ТБ" - галоўная музычная падзея года - "Еўрабачанне-2008". Хварэем за нашых, галасуем за лепшых!

Відэаматэрыялы

"Еўрабачанне: за кадрам". Відэафільм АТН.
Выступленне Руслана Аляхно ў паўфінале конкурсу "Еўрабачанне-2008".
Кліп "Hasta La Vista"
Фінал Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта "ЕўраФэст"
Ток-шоу "Ход у адказ"
"Еўрабачанне 2008"
21.01.2008
15 удзельнікаў паўфінала Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта "ЕўраФэст".
21.12.2007

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by