БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Праекты » "Еўрабачанне"
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Еўрабачанне 2007

Беларусь - 12 балаў!

9 чэрвеня ў 21.40 гледачы Першага канала і міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь-ТБ" убачаць канцэрт-акцыю "Беларусь - 12 балаў!". Удзельнікі "Еўрабачання" розных гадоў выйдуць на сцэну Палаца Рэспублікі, каб павіншаваць Беларусь з першым значным поспехам на найбуйнейшым еўрапейскім музычным конкурсе.

Нагадаем, што на рэкордным па колькасці ўдзельнікаў (42 краіны) конкурсе "Еўрабачанне-2007" прадстаўнік Беларусі Дзмітрый Калдун заняў шостае месца, выканаўшы песню "Work Your Magic" на вершы Карэна Кавалерана і музыку Філіпа Кіркорава.

У канцэрце, арганізаваным Белтэлерадыёкампаніяй, бяруць удзел толькі зоркі "Еўрабачання". На сцэне Палаца Рэспублікі выступяць удзельнікі "Еўрабачання-2007" - Дзмітрый Калдун (Беларусь), гурт "Серабро" (Расія), Верка Сярдзючка (Украіна), Наталля Барбу (Малдова), Айко (Арменія), гурт "The 4FUN" (Літва), Караліна (Македонія). Спецыяльныя госці канцэрта - удзельнікі "Еўрабачання" мінулых гадоў - Міхай Трайстарыу (Румынія), Вальтэрс і Кажа (Латвія), Дана Інтэрнейшнл (Ізраіль).

Вядучымі двухгадзіннага грандыёзнага шоу "Беларусь - 12 балаў!" выступяць спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін Дзяніс Кур’ян і вядучая праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Вольга Шлягер.

Трансляцыя шоу пачнецца адразу пасля "Панарамы" на Першым канале і тэлеканале "Беларусь-ТБ".

Канцэрт будзе таксама транслявацца на самым вялікім у Мінску святлодыёдным экране плошчай 26 квадратных метраў, устаноўленым ля Палаца спорту, які, нагадаем, Белтэлерадыёкампанія набыла для паказу значных і цікавых трансляцый, праграм і праектаў.

Відэаматэрыялы

Клiп "Work Your Magic"
Выступленне Калдуна ў фінале "Еўрабачання-2007"
"Еўрабачанне-2007". Спецыяльны рэпартаж АТН.
"Панарама тыдня", 13.05.07
"Зачараваная Еўропа"
Відэафільм АТН. 21.05.2007
Фінальны гала-канцэрт "Дарога на "Еўрабачанне"
Гала-канцэрт удзельнікаў другога тура праекта "ЕўраФэст"

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by