Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
субота, 4 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8430
EUR
11070
RUB
279
www.tvr.by » Праекты » "Еўрабачанне"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Еўрабачанне 2005

НАШ УДЗЕЛЬНIК

 

На міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2005" у маі гэтага года ў Кіеве Беларусь будзе прадстаўляць Анжаліка Агурбаш. Такое рашэнне было прынята вечарам 31 студзеня прафесійным журы і аргкамітэтам нацыянальнага конкурсу.
Прафесіяналы сабраліся ў зале калегій Белтэлерадыёкампаніі паглядзець выступленні прэтэндэнтак на вялікім экране: Паліны Смолавай, Анжалікі Агурбаш і Наталлі Тамелы.

Падчас сустрэчы гаворка ішла пра тое, што з фіналісткамі на працягу месяца працавалі прафесіяналы: вялася работа над касцюмамі, выкананнем і стылем. Члены журы адзначалі, што ўсе тры прэтэндэнткі вельмі таленавітыя і эфектныя.
Імя прадстаўніка Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2005" стала вядома пасля доўгіх спрэчак і дэбатаў журы. Шляхам агульнага галасавання перавагу атрымала Анжаліка Агурбаш.

 

 

 

Старшыня журы адборачнага тура тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2005", народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг заявіў, што "рашэнне гэта канчатковае і перагляду не падлягае". Ён таксама адзначыў, што прафесійнае журы і аргкамітэт конкурсу вельмі ўважліва паставіліся да выбару ўдзельніка.
Зараз беларускага ўдзельніка і каманду айчынных прафесіяналаў чакае вялікая работа па падрыхтоўцы да конкурсу.

Ад прэстыжнага міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2005" нас аддзяляюць 2 месяцы. Увесь гэты час беларусы з нецярплівасцю будуць чакаць выхаду на кіеўскую сцэну сваёй прадстаўніцы і верыць у перамогу.

18 сакавіка 2005 года на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да конкурсу “Еўрабачанне-2005” прафесійнае журы аднагалосна абрала ў якасці песні, што будзе удзельнічаць ад Беларусі, кампазіцыю "Love Me Tonight".

Афiцыйны сайт "Еўрабачанне 2005": www.eurovision.tv
Афiцыйны сайт Анжалікi Агурбаш: www.agurbash.ru
Сайт "Еўрабачанне 2005 на Украiне" www.eurovision2005.info

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by