Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
серада, 8 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8430
EUR
11070
RUB
280
www.tvr.by » Праекты » "Еўрабачанне"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Еўрабачанне 2004

 

Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" - беларускі ўдзельнік конкурсу "Еўрабачанне-2004".

Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" заснаваны ў 1998 годзе ў Барысаве. Першапачаткова музычная праграма складалася з кавер-версій сусветна вядомых песень. З 1999 года працуюць у стылі фолк-мадэрн. У 2000 годзе сталі лаўрэатамі тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў "Зорная ростань". У якасці прыза атрымалі 100 гадзін запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. У 2001 годзе выпусцілі альбом "За ліхімі за маразамі". З гэтага моманту пачалася зорная кар'ера дуэта. Выступленні ў Беларусі, Расіі, Украіне, Казахстане, Эстоніі, Польшчы, Германіі. Удзел і перамогі ў міжнародных конкурсах і фестывалях ("Славянскі базар у Віцебску-2002", "Этнасфера-2002" у Польшчы, "Астана-2003" у Казахстане і іншыя). У 2003 годзе выйшаў другі альбом - "Сойка".

Аляксандра Кірсанава нарадзілася 22 мая 1980 года, Блізняты. У дуэце - вакалістка, кампазітар, аранжыроўшчык. Любіць жывёл і падарожжы.
Анкета »

Канстанцін Драпеза нарадзіўся 11 сакавіка 1972 года, Рыбы. У дуэце - гітарыст, кампазітар, аранжыроўшчык. Любіць падарожжы, футбол.
Анкета »

Афицыйны сайт фестывалю "Еўрабачанне-2004" www.eurovision.tv

Відэаматэрыялы

Канцэрт "Беларусь - 12 балаў!" у падтрымку першых беларускіх удзельнікаў "Еўрабачання-2004"

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by