4 лютага 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Кампанія » Дырэкцыя міжнародных сувязяў
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Кантактная інфармацыя

Дырэкцыя міжнародных сувязяў
Белтэлерадыёкампанія,
вул. Макаёнка, 9, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь

Мiжнароднае супрацоўнiцтва
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе рознабаковае супрацоўніцтва з партнёрамі як з краін СНД, так і далёкага замежжа.

Асноўным напрамкам міжнароднага супрацоўніцтва з'яўляецца ўдзел у міжнародных арганізацыях і асацыяцыях. З 1993 года Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца актыўным членам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС) і адзінай арганізацыяй, якая прадстаўляе ў ім СМІ Рэспублікі Беларусь. Гэта дазваляе нам на аснове фіксаванага ўзносу мець поўны доступ да інфармацыйных рэсурсаў, што перадаюцца па сетцы абмену "Еўрабачанне", за кароткія тэрміны рабіць заказ для перадачы спадарожнікавага сігналу з любога пункта свету.
У 2002 годзе Белтэлерадыёкампанія была прынята ў Нацыянальную асацыяцыю тэлерадыёвяшчальнікаў Расіі і краін СНД (НАТ) і на гэты момант таксама з'яўляецца адзіным прадстаўніком Беларусі сярод 345-ці яе членаў.
Вядзецца актыўная работа па пашырэнні прадстаўніцтва Белтэлерадыёкампаніі і ў іншых міжнародных арганізацыях. З гэтай мэтай прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі рэгулярна прымаюць удзел у найбольш значных міжнародных галіновых рынках і форумах (MIPTV, MIPCOM, DISCOP і інш.), развіваюць дзелавыя кантакты з калегамі з іншых тэлерадыёкампаній на двухбаковай аснове.

Для арганізацыі, падтрымання і развіцця міжнародных сувязяў Белтэлерадыёкампаніі ў жніўні 2002 года была створана Дырэкцыя міжнародных сувязяў, асноўным прызначэннем якой з'яўляецца каардынацыя работы ўсіх структурных падраздзяленняў кампаніі ў сферы міжнароднай дзейнасці. З'яўляючыся цэнтральным падраздзяленнем кампаніі, якое забяспечвае яе сувязь з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі вяшчальнымі кампаніямі і грамадскімі арганізацыямі іншых краін, дырэкцыя ажыццяўляе маніторынг міжнароднай дзейнасці СМІ, каардынуе дзейнасць па заключэнні пагадненняў, дагавораў і кантрактаў з замежнымі партнёрамі.

Запрашаем да супрацоўніцтва!

Узначальвае дырэкцыю міжнародных сувязяў Марозаў Уладзімір Георгіевіч.
Тэл.: (+375-17) 389 62 34
Факс: ((+375-17) 389 64 85
E-mail: morozov@all.tvr.by

Намеснік галоўнага дырэктара - Саўчанка Ірына Леанідаўна.
Тэл.: (+375-17) 389 62 33
E-mail: savchenko@all.tvr.by

Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2011 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі