Для падпіскі на RSS-канал выберыце раздзел, які вас цікавіць і скапіруйце ссылку ў ваш RSS-агрэгатар Навіны Навіны кампаніі
Каб падпісацца на навіны, увядзіце свой адрас электроннай пошты ў поле, затым націсніце "ОК".
Вам будзе высланы запыт пацверджання з падрабязнай інструкцыяй.
Навіны за бягучы дзень рассылаюцца двума блокамі - у 14.00 і 20.00 па мінскім часе. Навіны прыходзяць у выглядзе HTML-пісьма на вашу электронную скрыню. У пісьме выкарыстоўваецца кадзіроўка кірыліцы windows-1251.
У продаж паступіў дыск з канцэрта Аляксандры і Канстанціна "Аўтаномная навігацыя".
Расказвае Вераніка Перапёлкіна: Іх творчасць як рыба з палатна мастака Сяргея Лагачова. Фрагмент карціны можна ўбачыць на вокладцы апошняй пласцінкі дуэта Аляксандра і Канстанцін, і ў афармленні новага DVD. Яго назва - "Аўтаномная навігацыя", што адпавядае поглядам музыкантаў на жыццё. (Аляксандра і Канстанцін) Сінтэз жывапісу і музыкі быў працягнуты на акустычным канцэрце. Ён і паслужыў відэаматэрыялам для DVD. На сцэне побач з музыкантамі знаходзіўся малады мастак. Аказваецца, пераводзіў музыку ў віртуальныя вобразы на паперы. (Аляксандра і Канстанцін) Відэаверсія акустычнага канцэрта "Аўтаномная навігацыя" змяшчае адзінаццаць трэкаў. І ўсе выключна на беларускай мове. Стыль песень характарызуецца як этна-музыка XXI стагоддзя. Сучасная музыка з глыбокімі гістарычнымі каранямі. (Аляксандра і Канстанцін) Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" на канцэрце сталі ВІА-квінтэтам. Акампаніравалі ім знакамітыя беларускія музыкі - гітарыст, скрыпач і барабаншчык. Пры манціраванні відэа і апрацоўцы гуку ў студыі не было перапісана а ніводнай кампазіцыі. Таму на DVD адчувальна цёплая энэргетыка жывога выканання. (Аляксандра і Канстанцін) У кожны альбом дуэт змяшчаў кампазіцыі, з якімі ён перамагаў на міжнародных конкурсах. Прынамсі, на розных мовах. Бо ў Аляксандры і Канстанціна існуе традыцыя: спяваць адну песню на мове той краіны, дзе выступаюць. (Аляксандра і Канстанцін) Але DVD - выключэнне. Тут акцэнт на беларускамоўныя песні. Хоць і ёсць на дыску патаемныя старонкі. (Аляксандра і Канстанцін) На акустычным канцэрце раскрылася і тайна дуэта. Канстанцін, якога лічылі ці то мужам, ці то братам Аляксандры, зрабіў каханай прапанову рукі і сэрца. Святкаванне засталося за кадрам. Аляксандра і Канстанцін асабістае жыццё не афішыруюць. Як і не раскрываюць усіх сакрэтаў пра творчыя планы.