БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Агенцтва навін » Навіны » Культура
Надрукаваць дабавіць у Выбранае
Функцыі
КаляндарАрхіў
RSSРассылка

Навіны

04.05.2009 15:33
ГлядзецьГлядзець Версія для друкуВерсія для друку


Дзіцячы калектыў "Рамонак" да свайго пяцігоддзя атрымаў падарунак.

Юных танцораў запрасілі на міжнародны фестываль у Вінніцу. Дзеці рыхтуюцца да першых у сваім жыцці гастроляў і не забываюць аб суайчынніках. 

Расказвае Крысціна Момат: Падыспань, лявоніха, падушачка, полька-расцяпа - усё гэта нашы беларускія танцы. Праўда, сёння ў фітнес-клубах і студыях пануюць не яны, а ўсходнія і лаціна. Уменне танцаваць лічыцца добрым тонам сярод прадстаўнікоў і слабай, і моцнай паловы чалавецтва любога узросту. Праўда, звяртаючыся да чужой нацыянальнай культуры, часам яны проста не ведаюць пра скарбы ўласнай.
(Марына Струнеўская, мастацкі кіраўнік дзіцячага калектыву народнага танца "Рамонак" Цэнтра пазашкольнай работы "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска)
Марына Фёдараўна родам з Палесся. Без яе бабулі Паўлінкі не абыходзіліся не адныя зажынкі. А маці й наогул была першай танцоркай на ўсіх Лельчыцкіх вечарынках. Народныя танцы будучы мастацкі кіраўнік дзіцячага калектыву прывезла ў сталіцу. Пяць гадоў таму сабрала дзетак, расставіла іх у пары і паказала першыя крокі. Так з’явіўся "Рамонак", у якім зараз танцуюць 68 гарэзнікаў. Малодшаму – усяго чатыры.
Рэпертуар "Рамонка" багаты. Нумароў на гала-канцэрт хопіць. Ад жартаўлівых "Гусі-гусі - га-га-га" да сур’ёзных лірычных твораў.
(Дана Струнеўская, удзельніца дзіцячага калектыву народнага танца "Рамонак" Цэнтра пазашкольнай работы "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска)

Адправіць сябруАдправіць сябру  Уставіць у блогУставіць у блог


Прагляд RSS стужкі Дабавіць у сваю Яндэкс-стужку Дабавіць на сваю старонку Google ОднаКнопка Пости бысто!
Дабавіць у закладкі:
Запомнить эту страницу! +МоёМесто.ru Google bookmarks Я.Запомню Добавить на MyScoop Добавить на Newsland News2 Текст 2.0 Забобрить эту страницу! Добавить страницу к Мистеру Вонгу Добавить на СМИ2 Добавить на 100zakladok Bookmark this on Delicious Digg this page Favorite This to technorati.com! Stumble It!

Іншыя навіны рубрыкі:

Падзея

03.07.2010

Шэсце ветэранаў і цырымонія ўскладання вянкоў да помніка Перамогі.


02.07.2010

Урачыстая цырымонія пахавання астанкаў невядомых салдат у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у г. Мінску.


Актуальнае інтэрв'ю

22.07.2010

"Актуальнае інтэрв'ю". Прэзідэнт Латвіі Валдыс Затлерс.


КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by