Пра карупцыю ў ток-шоу "Форум"

Пра карупцыю ў ток-шоу "Форум" 17.02.2017

Прэс-рэліз

20 лютага тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. На гэты раз размова ў студыі пойдзе пра карупцыю.

Беларусь сур'ёзна палепшыла свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу ўспрымання карупцыі, падняўшыся ўсяго за год на 30 пазіцый - са 106-га на 79-е месца. Такія звесткі па выніках 2016 года прыводзіць міжнародны рух па процідзеянні карупцыі Transparency International. Але ці значыць гэта, што карупцыю ўдалося перамагчы? Абмяркуем у вячэрнім эфіры ў панядзелак на галоўным канале краіны.

Ці ёсць хоць адна краіна ў свеце, якая разабралася з гэтай праблемай раз і назаўжды? Якія меры неабходна прыняць для барацьбы з гэтым злом, чаму карупцыя - гэта пытанне не толькі эканамічнай, але і нацыянальнай бяспекі? Гэтыя і іншыя не менш вострыя тэмы абмяркуюць эксперты і госці ў студыі ток-шоу.

Глядзіце праграму "Форум" у панядзелак, 20 лютага, у 20:00 на "Беларусь 1".