Пра кампанiю

  

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь сёння - гэта: 
- Тэлеканал "Беларусь 1";
- Тэлеканал "Беларусь 2";
- Тэлеканал "Беларусь 3";
- Тэлеканал "Беларусь 4";
- Тэлеканал "Беларусь 5";
- Тэлеканал "Беларусь-24";
- Тэлеканал "НТВ-Беларусь";
- Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё;
- Радыёканал "Культура";
- Радыё "Беларусь;"
- Радыёстанцыя "Сталіца";
- Радыёстанцыя "Радыус FM";
- Пяць абласных тэлерадыёкампанiй.

Нацыянальнае тэлебачанне і радыё, як неад'емная частка гісторыі і культуры краіны, увабралі ў сябе такія ўласцівыя беларусам якасці, як адкрытасць, шчырасць, дружалюбнасць.

Галоўны тэлеканал краіны - "Беларусь 1" - гэта:
самыя дакладная і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа;
больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы;
спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі найбуйнейшых сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.
Маючы багатыя традыцыі, "Беларусь 1" выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - Беларусь 1"!

Тэлеканал "Беларусь 2" - беларускі маладзёжны тэлеканал. Тэлеканал займае запатрабаваную нішу айчыннага тэлевяшчання - маладзёжнае тэлебачанне з акцэнтам на карысць. На "Беларусь 2" пераважаюць новыя забаўныя шоу і пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы і скетч-шоу, кінапрэм'еры і шэдэўры сусветнага кінематографа, а таксама спорт вышэйшай пробы - Ліга чэмпіёнаў УЕФА, Ліга Еўропы УЕФА.

"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны. Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача - даверная гутарка на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

"Беларусь 4" - новы рэгіянальны тэлеканал, канал з адзінай сеткай вяшчання, які будзе з’яўляцца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна, напрыклад, "Беларусь 4. Віцебск", "Беларусь 4. Гродна" і г.д.
Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі.
Магілёўшчына стала першай з абласцей, дзе пад агульнай назвай "Беларусь 4" з'явілася рэгіянальнае тэлебачанне. Новы тэлеканал "Беларусь 4. Магілёў" пачащ вяшчанне 8 верасня ў кабельных сетках. 
З 25 верасня "Беларусь 4. Гомель" расказвае жыхарам паўднёва-ўсходняй вобласці краіны пра жыццё іх рэгіёна.
29 верасня ў паўночным рэгіёне пачалося вяшчанне новага тэлеканала "Беларусь 4. Віцебск".  
9 кастрычніка Адкрыты новы рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Гродна".    
З 15 снежня пачаў вяшчанне тэлеканал "Беларусь 4. Брэст". 

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь. "Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў. Менавіта здаровы лад жыцця з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў унутранай палітыкі нашай дзяржавы.
Місіяй тэлеканала з'яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці пры дапамозе прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненняў айчыннага спорту ў цэлым і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасці. Самыя цікавыя спартыўныя падзеі заўсёды можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5". Дырэкцыя спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" працуе для таго, каб спаборніцтвы з сусветных арэн з'явіліся на беларускіх тэлеэкранах.

"Беларусь 24"- гэта першы спадарожнікавы тэлеканал Республікі Беларусь, прызваны адлюстроўваць беларускія и замежныя палітычныя, сацыяльныя и культурныя рэаліі, прапаноўваючы замежным тэлегледачам аб`ектыўную інфармацыю аб найважнейшых падзеях у краіне и свеце. Гэта самыя свежыя навіны, актуальныя тэлепраекты і эксклюзіўны тэлепаказ.

Тэлеканал "НТВ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г.
"НТВ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТВ, такія як "Да бар'ера!", "Жаночы погляд", "Кватэрнае пытанне", "Прафесія - рэпарцёр", "Галоўны герой", "Рускія сенсацыі" і многія іншыя.
"НТВ-Беларусь" пры падборы фарматаў стараецца максімальна прытрымлівацца канцэпцыі тэлеканала НТВ. У эфіры будуць новыя прэм'ерныя серыялы, класіка сусветнага кіно і новыя прэм'ерныя фільмы.
"НТВ-Беларусь" дзякуючы сучаснаму лічбаваму вяшчальнаму абсталяванню і прафесіяналізму калектыву з годнасцю падтрымлівае ўзровень якасці вяшчання тэлеканала НТВ.

"Візітная картка" Беларускага радыё - Першы Нацыянальны канал. У аснове вяшчальны й палітыкі - масавасць і даступнасць, велізарны аб'ём інфармацыі, аператыўнасць і актуальнасць. Канал вяшчае кругласутачна.
Першы Нацыянальны канал слухаюць больш як 80% насельніцтва краіны. Гэта - самы высокі рэйтынг сярод электронных СМІ.
Быць заўсёды сярод сваіх слухачоў, разам вырашаць важныя праблемы, цікава і з карысцю адпачываць абавязвае дэвіз самага папулярнага народнага радыё - "Будзем разам!".

Адным з галоўных прыярытэтаў новай вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".
12 ліпеня 2003 года пачала працаваць новая радыёстанцыя "Радыус FM". Радыёстанцыя працуе для актыўнага насельніцтва краіны. На хвалях "Радыус FM" - сучасная музыка, свежыя навіны і карысная інфармацыя. Папулярныя дыджэі ствараюць добры настрой і дораць падарункі. "Радыус FM" у эфіры кругласутачна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сайт - radiusfm.by.

Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца". З моманту свайго нараджэння - 21 верасня 1998 года - радыё прытрымліваецца прынцыпу "Радыё "Сталіца" - наша радыё". Радыё "Сталіца" - дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя, здольнуя канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. Штодня радыё "Сталіца" суправаджае вас 24 гадзіны на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89 і 105,1 Fm або ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце, а з 18.00 да 19.00 па правадной сетцы (Мінск і Мінская вобласць).

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя на кароткіх хвалях гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. На сённяшні дзень радыё вяшчае на 8 мовах. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2012 - на кітайскай.
Радыё "Беларусь" - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ў нашай краіне ў эфіры і Інтэрнеце!

Белтэлерадыёкампанія - гэта структура, якая дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.