Компания(by)

29.05.2017
Белтэлерадыёкампанія пачынае нацыянальны адборачны тур дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017"
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе пра пачатак прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія).
Падрабязна
29.05.2017
Прыхільнікі і праціўнікі магіі - у ток-шоу "Форум"
29 мая - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра чараўнікоў, экстрасэнсаў, празорцаў, сярод якіх сустракаюцца шарлатаны, якія зарабляюць на даверы людзей.
Падрабязна
26.05.2017
"Беларусь 2" пакажа серыял "Жамчужына палаца"
6 чэрвеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" адбудзецца прэм'ера гісторыка-драматычнага серыяла "Жамчужына палаца" (Паўднёвая Карэя, 2003 год). Кінастужка распавядзе пра няпросты лёс дзяўчыны па імені Тангем. Талент і ўпартасць дазволілі галоўнай гераіні стаць першай жанчынай-урачом пры імператарскім палацы, выратаваць вялікую колькасць жыццяў і знайсці новыя спосабы лячэння страшных хвароб.
Падрабязна
25.05.2017
Тэматычны эфір да Міжнароднага дня абароны дзяцей
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаюць ва ўсім свеце 1 чэрвеня, каналы галоўнага медыяхолдынга краіны падрыхтавалі тэматычны эфір. Увазе аўдыторыі будуць прапанаваныя дабрачынны канцэрт і прыгодніцкі фільм, а таксама спецыяльныя выпускі праграм для маленькіх тэлегледачоў.
Падрабязна
24.05.2017
На "Беларусь 3" - прэм'ера праекта "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака"
29 мая ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3" стартуе новы арыгінальны праект "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака". Тэлегледачы сацыякультурнага канала ўбачаць цыкл фільмаў-партрэтаў пра тое, як жывуць, пішуць і пра што мараць сучасныя майстры.
Падрабязна
23.05.2017 15:14:00
"Маладзечна-2017" у эфіры "Беларусь 3"
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" пройдзе сёлета сямнаццаты раз. 2 і 3 чэрвеня на галоўных канцэртных пляцоўках цудоўнага горада будуць арганізаваныя канцэртныя праграмы, шматлікія творчыя сустрэчы, далучыцца да якіх змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 3". 
Падрабязна
23.05.2017
Чэмпіянат свету па хакеі ў рэйтынгах тэлеглядзення
Белтэлерадыёкампанія трансліравала ўсе 64 матчы мінулага чэмпіянату свету па хакеі. Большасць гульняў гледачы маглі ўбачыць у прамым эфіры, а трансляцыі матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі карысталіся найбольшай папулярнасцю ў айчынных балельшчыкаў.
Падрабязна
23.05.2017
Міжнароднае радыё "Беларусь" - 55 гадоў у эфіры!
Радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі адзначае слаўны юбілей - 55-годдзе працы ў міжнародным эфіры. 
Падрабязна
22.05.2017 15:39:00
СНІД - загадка, чума або містыфікацыя стагоддзя - у ток-шоу "Форум"
22 мая - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра СНІД.
Падрабязна
19.05.2017
Белтэлерадыёкампанія стала лідарам тэлеэфіру падчас трансляцыі фіналу "Еўрабачання-2017"
Падчас трансляцыі фіналу Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" Белтэлерадыёкампанія стала абсалютным лідарам беларускага тэлеэфіру. Высокія медыяпаказчыкі забяспечаныя шмат у чым унікальным кантэнтам - эксклюзіўнай прамой трансляцыяй самага папулярнага музычнага конкурсу Еўропы.
Падрабязна
19.05.2017
Праграма "Існасць" - 20 гадоў у эфіры!
Духоўная праграма "Існасць", якая выходзіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", сёлета адзначае сваё 20-годдзе. За гэты час праект не проста трывала заняў сваю нішу ў сетцы галоўнага канала краіны, але і стаў адным з самых папулярных на беларускім тэлебачанні.
Падрабязна
17.05.2017
"Ціхі Дон" з утоенымі субцітрамі на "Беларусь 3"
З 23 мая сацыякультурны тэлеканал прапануе гледачам трохсерыйны кінараман "Ціхі Дон", падчас прагляду якога з'явіцца магчымасць уключыць функцыю ўтоенага субцітравання.
Падрабязна
15.05.2017
Аб’яўлены пераможцы акцыі "5 пытанняў" ад канала "Беларусь 5"!
На галоўным рынгу сусветнага чэмпіянату па муай-тай 12 мая прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сумеснай акцыі Беларускай федэрацыі тайскага бокса і тэлеканала "Беларусь 5" - "5 пытанняў".
Падрабязна
12.05.2017
Канал "Культура" Беларускага радыё адзначыць 15-гадовы юбілей урачыстым канцэртам
17 мая ў 19:00 у канцэртнай зале "Мінск" адбудзецца святочны канцэрт "Опера Гала", прысвечаны 15-годдзю канала "Культура" Беларускага радыё. 
Падрабязна
12.05.2017
Гурт NaviBand выступіць у фінале "Еўрабачання-2017"!
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" гурт NaviBand прайшоў у фінал грандыёзнага песеннага форуму. А гэта значыць, што "Гісторыя майго жыцця" яшчэ раз прагучыць са сцэны Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Кіеве 13 мая.
Падрабязна
11.05.2017
Белтэлерадыёкампанія правядзе патрыятычную акцыю "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!"
14 мая 2017 года на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску Белтэлерадыёкампанія пры садзейнічанні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта правядзе патрыятычную акцыю "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!", прымеркаваную да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Падрабязна
11.05.2017
"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць другі паўфінал "Еўрабачання-2017"
11 мая вечарам у Кіеве адбудзецца другі паўфінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму ў 22:00 пачнуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.
Падрабязна
10.05.2017
Ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" праводзіць конкурс
Жаночае ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" прапануе тэлегледачам прыняць удзел у конкурсе на лепшую майскую ўсмешку. Фотаконкурс праходзіць у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, дзе гледачы ўжо могуць дзяліцца сваімі яркімі здымкамі.
Падрабязна
08.05.2017
"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць першы паўфінал "Еўрабачання-2017"
9 мая ў Кіеве адбудзецца першы паўфінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", які пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.
Падрабязна
07.05.2017
Калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
7 мая выдатнае свята ва ўсіх супрацоўнікаў тэле- і радыёканалаў нашага медыяхолдынга - Дзень работнікаў тэлебачання, радыё і сувязі.
Падрабязна
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 127 | След.