Компания(by)

22.02.2017
Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі - "Буйным планам" на "Беларусь 1"
23 лютага тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі.
Подробнее
21.02.2017
Пераможцы конкурсу "Трыумф. Героям спорту" будуць названыя 25 лютага ў эфіры "Беларусь 1"
25 лютага вырашыцца інтрыга адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту": падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў будуць названыя імёны лепшых беларускіх спартсменаў і трэнераў па выніках 2015-2016 гг.
Подробнее
17.02.2017
Пра карупцыю ў ток-шоу "Форум"
20 лютага тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. На гэты раз размова ў студыі пойдзе пра карупцыю.
Подробнее
17.02.2017
Удасканаленая "Каробка перадач" - на "Беларусь 1"
Папулярны праект "Каробка перадач" стаў яшчэ цікавейшым: абноўлены склад вядучых-экспертаў, адказы інспектара ДАІ на пытанні гледачоў, карысныя парады, тэсціраванне розных марак машын, знаёмства тэлеаўдыторыі з самымі незвычайнымі ўзорамі аўта- і мотатэхнікі, адважныя эксперыменты.
Подробнее
16.02.2017
Белтэлерадыёкампанія віншуе мужчын з 23 лютага!
Тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі да 23 лютага шмат прыемных сюрпрызаў. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад святочных канцэртаў, убачыць тэматычныя выпускі праграм, стаць удзельнікамі акцый, віктарын і розыгрышаў.
Подробнее
14.02.2017
“Беларусь 3” павіншуе з 70-годдзем маэстра Фінберга
21 лютага народны артыст Беларусі, прафесар, стваральнік і нязменны дырыжор і кіраўнік заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” Міхаіл Фінберг адзначыць 70-гадовы юбілей. З гэтай нагоды тэлеканал “Беларусь 3” прапануе ў эфіры серыю канцэртаў.
Подробнее
13.02.2017
Кодэкс аб адукацыі абмяркуюць у ток-шоу "Форум"
13 лютага - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам размова пойдзе пра Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, магчымыя змены ў якім актыўна абмяркоўваюцца ў нашай краіне.
Подробнее
13.02.2017
Прамая трансляцыя Вялікай размовы з Прэзідэнтам выклікала высокую глядацкую цікавасць.
Прамая трансляцыя Вялікай размовы з Прэзідэнтам, якая 3 лютага 2017 года адбылася на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", выклікала высокую глядацкую цікавасць.
Подробнее
10.02.2017
Праект "24 пытанні" абнавіў фармат
Інфармацыйна-аналітычная праграма "24 пытанні", якая стала візітнай карткай міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24", зараз выходзіць у новым фармаце. Нязменным застанецца тое, што ў цэнтры ўвагі будзе пэўная актуальная тэма, якая абмяркоўваецца падчас размовы.
Подробнее
09.02.2017
Сяргей Лебедзеў - "Буйным планам" на "Беларусь 1"
9 лютага тэлеканал - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Подробнее
08.02.2017
"Беларусь 24" - on-line у любым месцы свету
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 24" прапаноўвае для сваіх інтэрнэт-гледачоў новую версію афіцыйнага сайта www.belarus24.by.
Подробнее
07.02.2017
Радыё "Беларусь" падводзіць вынікі конкурсу эсэ ў рамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва
Скончыўся прыём творчых прац на ўдзел у конкурсе (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі", які міжнароднае радыё "Беларусь" праводзіць сумесна з пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі.
Подробнее
06.02.2017
Група NaviBand выступіла на ўкраінскім нацыянальным адборы
5 лютага завяршыўся візіт афіцыйнага прадстаўніка нашай краіны на Міжнародным конкурсе "Еўрабачанне-2017" - групы NaviBand - і творчай каманды Белтэлерадыёкампаніі ва Украіну.
Подробнее
06.02.2017
Пра беларускі шоу-бізнес - у ток-шоу "Форум"
Чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым будзе прысвечана айчыннаму шоу-бізнесу.
Подробнее
03.02.2017
"Трыумф. Героям спорту". Галасаванне балельшчыкаў завершана
Завяршылася галасаванне за лепшых спартсменаў, трэнераў і каманду ў адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту".
Подробнее
02.02.2017
Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017" - гурт NAVIBAND - выступіць на ўкраінскім нацыянальным адборы
4 лютага афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" - гурт NAVIBAND - выступіць у якасці спецыяльнага госця на ўкраінскім нацыянальным адборы ў Кіеве.
Подробнее
02.02.2017
Тэлеканал "Беларусь 24": 12 гадоў у эфіры!
Першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал нашай краіны 1 лютага адзначае свой дзень нараджэння. "Беларусь 24" нязменна застаецца на сувязі са сваім гледачом і ўжо 12 гадоў штодня і кругласутачна распавядае ўсяму свету, чым жыве сучасная Беларусь.
Подробнее
01.02.2017
Ігар Марзалюк - "Буйным планам" на "Беларусь 1"
2 лютага - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам Марата Маркава стане старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.
Подробнее
01.02.2017
Праграма "Дзіцячы доктар" - год у эфіры!
200 арыгінальных выпускаў, тысячы мам і дзяцей у здымачнай студыі на Макаёнка, 9, дзясяткі спецыялістаў, гатовых падзяліцца медыцынскімі парадамі, - у лютым папулярны праект "Дзіцячы доктар" адзначае свой першы юбілей.
Подробнее
31.01.2017
Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017" - група NAVIBAND - выступіць у другім паўфінале
Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" - група NAVIBAND - выступіць у другой частцы другога паўфіналу, які адбудзецца ў Кіеве (Украіна) 11 мая.
Подробнее
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 122 | След.