Навіны кампаніі

09.12.2016
Пра вынікі жараб'ёўкі

Белтэлерадыёкампанія прадаўжае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".

Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў.


Подробнее
07.12.2016
"Беларусь 3" прапануе канцэрт "Улада. Мой горад"
10 снежня ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампанія правядзе запіс сольнага канцэрта "Улада. Мой горад", які падчас навагодніх свят убачаць тэлегледачы канала "Беларусь 3".
Подробнее
07.12.2016
Павел Латушка - "Буйным планам" на "Беларусь 1"
8 снежня - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі і Партугаліі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка.
Подробнее
07.12.2016
Дзень беларускага кіно - у эфіры "Беларусь 3"
17 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага кіно. З гэтай нагоды ў эфіры сацыякультурнага канала "Беларусь 3" будзе прапанаваны спецыяльны тэматычны паказ мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
Подробнее
05.12.2016
Новыя праекты і тэматычныя праграмы, прысвечаныя 125-годдзю Максіма Багдановіча
Тэлеканал “Беларусь 3” далучыцца да святкавання 125-годдзя аднаго з самых таленавітых паэтаў у гісторыі беларускай літаратуры, перакладчыка і публіцыста - Максіма Багдановіча. 
Подробнее
02.12.2016
Пра Фідэля Кастра - у новым выпуску ток-шоу "Форум"
5 снежня - чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам гутарка ў студыі пойдзе пра Фідэля Кастра.
Подробнее
02.12.2016
У праекце "Калейдаскоп. Навіны культуры" з’явіцца сувядучы - Дзмітрый Карась
5 снежня ў якасці аднаго з вядучых упадабанага гледачамі праекта “Калейдаскоп. Навіны культуры” выступіць Дзмітрый Карась, чыя кар’ера на тэлебачанні, дарэчы, і пачалася шмат гадоў таму менавіта з асвятлення ў эфіры падзей, што адбываюцца ў гэтай кіпучай сферы.
Подробнее
01.12.2016
Госць праекта "Майстры і куміры" - Леанід Дранько-Майсюк
11 снежня ў эфіры сацыякультурнага канала "Беларусь 3" увазе гледачоў будзе прапанаваны  чарговы выпуск праекта "Майстры і куміры", госцем якога будзе знакаміты паэт, лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" Леанід Дранько-Майсюк.
Подробнее
30.11.2016 19:10:00
Вызначаныя фіналісты нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2017"
Прэс-рэліз Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". З 67 канкурсантаў, якія прадставілі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 13 фіналістаў.    Подробнее
30.11.2016
Ігар Шуневіч - "Буйным планам" на "Беларусь 1"
1 снежня - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч.
Подробнее
30.11.2016
"Робат па імені Чапі" - прэм'ера на "Беларусь 2"
3-га снежня ўвазе тэлегледачоў "Беларусь 2" будзе прапанавана прэм'ера - фантастычны фільм рэжысёра Ніла Бломкампа "Робат па імені Чапі" (ЗША - ПАР, 2015 г.). Гэта кінастужка выдатна падыдзе для сямейнага прагляду ў выхадны дзень.
Подробнее
29.11.2016
Да ўдзелу ў праслухоўванні нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017" дапушчаныя 67 канкурсантаў
Да ўдзелу ў праслухоўванні прэтэндэнтаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" дапушчаныя 67 канкурсантаў.
Подробнее
29.11.2016
“Калыханка” пазнаёміць з новай нянькай
1 снежня маленькіх гледачоў і герояў “Калыханкі” чакае сустрэча з новай нянькай. Ролю нянькі Палінкі ў дзіцячай праграме на канале “Беларусь 3” будзе выконваць маладая актрыса Вераніка Пляшкевіч.
Подробнее
28.11.2016
Рэаліці-шоу "Вярніце мне прыгажосць" - у эфіры "Беларусь 2"
3 снежня моладзевы канал "Беларусь 2" прапаноўвае ўвазе тэлеаўдыторыі першы выпуск новага медыцынскага рэаліці-шоу "Вярніце мне прыгажосць", дзякуючы якому гледачы стануць сведкамі неверагодных пераўвасабленняў чалавека - як знешніх, так і ўнутраных…
Подробнее
28.11.2016
Гледачы "Беларусь 2" убачаць "Вяселле ўсляпую"
3 снежня ў эфіры моладзевага канала "Беларусь 2" будзе прапанавана прэм'ера - першы выпуск новага рэаліці-шоу "Вяселле ўсляпую". Гледачы змогуць назіраць за ўнікальным сацыяльным эксперыментам, дзякуючы якому "разбітыя сэрцы" паспрабуюць стварыць новую моцную сям'ю. 
Подробнее
25.11.2016
У новым выпуску ток-шоу "Форум" - пра "горад машын"
28 лістапада ў чарговым выпуску ток-шоу "Форум" вядучы Дзмітрый Бачкоў прапануе разгледзець сітуацыі, якія адбываюцца ў "горадзе машын": калі аўтамабіль - гэта ўжо не раскоша, а сродак перамяшчэння.
Подробнее
25.11.2016
"Белорусское времечко" - 10 гадоў з гледачамі!
Гэтымі днямі самая народная праграма айчыннага тэлебачання - "Белорусское времечко" - адзначае дзесяцігадовы юбілей.
Подробнее
24.11.2016
Віктар Скорабагатаў - у праграме “Майстры і куміры” на “Беларусь 3”
27 лістапада ў эфіры сацыякультурнага канала “Беларусь 3” - новы выпуск адмысловага праекта вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі “Майстры і куміры”.
Подробнее
23.11.2016
Уладзімір Шантаровіч - "Буйным планам" на "Беларусь 1"
24 лістапада ў новым выпуску праграмы "Буйным планам" суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч.
Подробнее
23.11.2016
"Беларусь 5" пакажа Кубак свету па біятлоне сезона 2016/2017
27 лістапада ў горадзе Эстэрсундзе (Швецыя) стартуе Кубак свету па біятлоне 2016/2017, сачыць за падзеямі якога змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 5". Увазе тэлеаўдыторыі будуць прапанаваныя прамыя трансляцыі ўсіх гонак спартыўнага форуму.
Подробнее
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 118 | След.