Узнагароды

“Вечавы звон”Рэжысёр дакументальных фільмаў, прадзюсар тэлеканала "Беларусь 3" Сяргей Кацьер атрымаў чарговую ўзнагароду. Гэтым разам адзначылі яго хранікальна-дакументальную стужку "Вяртанне" ў намінацыі "Лепшы патрыятычны фільм" на XVIII Кубанскім фестывалі праваслаўных фільмаў "Вечавы звон".
"Прафесія - журналіст"Творчую скарбонку Белтэлерадыёкампаніі папоўнілі чарговыя ўзнагароды. Праекты Агенцтва тэленавін медыяхолдынга прызнаныя лепшымі на VIII Маскоўскім міжнародным тэлефестывалі "Прафесія - журналіст". У намінацыі "Лепшая тэлепраграма" на першае месца прафесійнае журы паставіла грамадска-палітычнае ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. У намінацыі "Лепшы тэлесюжэт" вышэйшай узнагароды фестывалю ўдастоены рэпартаж Дар'і Белавусавай-Пятроўскай пра баявыя дзеянні ў Сірыі. 
ТЭФИ - Содружество
Штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма "Галоўны эфір", якая выходзіць у эфіры канала "Беларусь 1", удастоена ўзнагароды Міжнароднага тэлевізійнага фестывалю "ТЭФІ - Садружнасць 2016" і была асобна адзначана экспертным саветам Акадэміі Расійскага тэлебачання.
Елена СпиридовичПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 ліпеня 2016 года падпісаў указ аб узнагароджанні Алены Спірыдовіч ордэнам Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры.
БелтелерадиокомпанияКаманда Белтэлерадыёкампаніі атрымала Ганаровы прыз "Гонкі легенд - 2016". У выніку наймацнейшай і спартыўнай стала адна з дружын Белтэлерадыёкампаніі - каманда тэлеканала "Беларусь 5" у складзе Ганны Любянковай і Алега Палягошкі. Яшчэ адна каманда Белтэлерадыёкампаніі, якая прадстаўляла тэлеканал "Беларусь 1", у складзе Віялеты Хамянтоўскай і Аляксандра Ярмаша заняла восьмае месца.
"Спорт и инновации"Чарговая ўзнагарода ў скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі - спецыяльны прыз "Спорт і інавацыі" спартыўнаму каналу Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 5" прысудзіў Міжнародны алімпійскі камітэт.
"Телевершина-2016"Белтэлерадыёкампанія ўдастоілася Гран-пры XII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" за хранікальна-дакументальны серыял "Беларусь XXI".
bt-logo.jpgСярод лаўрэатаў прэмій "За духоўнае адраджэнне" - аўтарскі калектыў у складзе пазаштатнага супрацоўніка галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё (радыё "Беларусь") Алены Харашэвіч і прафесара кафедры крымінальна-выканаўчага права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Анатоля Шаркова. Іх высілкамі была створаная кніга-рэквіем "Жыць і памятаць", у якой абагульняюцца вынікі працы па вызначэнні і вывучэнні месцаў пахавання беларусаў - абаронцаў Айчыны ў розных кутках Еўропы.
Сярод лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аўтарскі калектыў Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі ў складзе карэспандэнта спецыяльнага аддзела навін культуры Наталлі Бардзілоўскай, галоўнага рэжысёра Алега Даўгаполава і загадчыка аддзела навін культуры Міхаіла Равуцкага за стварэнне гісторыка-дакументальнага серыяла "Яны спявалі за Радзіму" і іншыя праекты, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне моладзі.
"БелБренд"Радыёстанцыя "Сталіца" адзначана аргкамітэтам і аўтарытэтным журы Міжнароднай музычнай прэміі "БелБрэнд".Зараз у сталічнай скарбонцы ёсць узнагарода "За заслугі ў падтрымцы маладых музыкантаў і прафесіяналізм у справе павышэння іміджу Беларусі ў свеце як дзяржавы з высокімі культурнымі і музычнымі традыцыямі", адрасаваная ўсяму калектыву, і персанальная - у загадчыка аддзела музычных праграм радыё "Сталіца" Таццяны Шышло.
"Я хочу это увидеть"Праграма "Я хачу гэта ўбачыць", што выходзіць у эфіры моладзевага канала "Беларусь 2" і міжнароднага спадарожнікавага "Беларусь 24", стала пераможцам Рэспубліканскага турысцкага конкурсу "Спазнай Беларусь" у намінацыі "За творчы падыход у асвятленні турызму".
"ТЭФИ-Содружество 2015"Дзіцячая пазнавальна-забаўная праграма "Навуковае шоу прафесара Адкрывашкіна", якая выходзіць у эфіры канала "Беларусь 2", стала лаўрэатам Міжнароднага тэлевізійнага фестывалю "ТЭФІ-Садружнасць 2015" і была асабліва адзначана экспертным саветам Акадэміі Расійскага тэлебачання.
Фильм "Погружение. Владимир Гостюхин"Дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Кацьера "Паглыбленне. Уладзімір Гасцюхін", зняты спецыяльна для тэлеканала "Беларусь 3" (прэм'ера адбылася восенню 2014 года), быў пакакзаны на Міжнародным тэлекінафоруме "Разам" і ўдастоены спецыяльнага прыза фестывалю.
"Телевершина"Белтэлерадыёкампанія ўдастоеная Гран-пры XI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевряшыня" за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.
"Они пели за Родину"Праект Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі - дакументальны цыкл "Яны спявалі за Радзіму" атрымаў высокую ацэнку на міжнародным прафесійным форуме - кінафестывалі "Перамаглі разам".
Елена ДамиеваАўтар і вядучая праекта "Зразумець і абясшкодзіць", які выходзіць на тэлеканале "Беларусь 2", Алена Даміева была ўдастоена адной з самых прэстыжных узнагарод у беларускай журналістыцы - рэспубліканскага творчага конкурсу "Залатое пяро". Яна перамагла ў намінацыі "За лепшы цыкл прац у радыё- і тэлежурналістыцы".
TIBO-2015
Электронныя рэсурсы Белтэлерадыёкампаніі - лаўрэаты інтэрнэт-прэміі TIBO. Конкурс праводзіўся ў рамках міжнароднага форуму па тэлекамунікацыях, банкаўскіх і інфармацыйных тэхналогіях. Інтэрнэт-прэмія - гэта свайго роду аналіз развіцця IT-сферы і ўкаранення перадавых тэхналогій. Партал Белтэлерадыёкампаніі tvr.by адзначаны ў намінацыі "Інфармацыйны рэсурс". Cайт тэлеканала "Беларусь 3" - ў намінацыі "Культура і мастацтва".


Цыкл дакументальных фільмаў АТН "Сімвал Перамогі" пра лёсы помнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў савецкі перыяд і пасля развалу СССР узнагароджаны спецыяльным дыпломам на VII Міжнародным фестывалі тэлевізійных праграм і фільмаў пра вайну "Вечны агонь" у Валгаградзе.

Штогадовы патрыятычны форум праводзіць Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія і ўрад Валгаградскага рэгіёна. Спецыяльны дыплом фестывалю "За вялікі ўклад у раскрыццё ваенна-патрыятычнай тэмы на тэлебачанні" і статуэтку - выяву скульптуры "Радзіма-маці кліча!" помніка Героям Сталінградскай бітвы на Мамаевым кургане ў Валгаградзе атрымала Белтэлерадыёкампанія.


Спецыяльны рэпартаж "Дом анёлаў" праграмы "Рэпарцёр "Белорусского времечка" тэлеканала "Беларусь 2" на XIII Міжнародным тэлекінафоруме "Разам", які прайшоў 24-30 верасня 2012 года ў Ялце, адзначаны спецыяльным прызам - "За дабрыню і сардэчнасць у тэлевізійным праекце".


Журналісты Белтэлерадыёкампаніі на XIX Міжнародным тэлефестывалі "Аграсвет", што прайшоў з 30 верасня па 5 кастрычніка ў Горках, заваявалі тры дыпломы рознай ступені.
Прафесійным журы адзначаны тры праекты Белтэлерадыёкампаніі: перадача "Дажынкі" ў Маладзечне (дыплом 1-й ступені), інфармацыйна-аналітычная праграма "Зямельнае пытанне" (дыплом 3-й ступені) і тэлепраграма "Гаспадар", якая чатыры разы станавілася ўладальнікам Гран-пры фестывалю (дыплом 3-й ступені). Акрамя таго, дыпломы 1-й ступені павезлі з сабой і журналісты Магілёўскай і Гомельскай абласных тэлерадыёкампаній.