Госць праекта "Майстры і куміры" - Віктар Манаеў

Госць праекта "Майстры і куміры" - Віктар Манаеў 20.03.2017

Прэс-рэліз

26 сакавіка ў эфіры тэлеканала ўвазе гледачоў будзе прапанаваны чарговы выпуск праекта "Майстры і куміры", госцем якога стане народны артыст Рэспублікі Беларусь, тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, уладальнік шматлікіх тэатральных узнагарод Віктар Манаеў.

Віктар Сяргеевіч нарадзіўся 7 жніўня 1958 г. у Мінску. Тэатрам захапіўся яшчэ ў дзяцінстве, з трэцяга класа займаўся ў драмгуртку, марыў аб прафесіі акцёра…

У кіно Віктар Манаеў сыграў каля 30 роляў. Убачыць бліскучую гульню артыста можна ў фільмах "Крапавы берэт", "Давай пажэнімся", "Павадыр", "Людзі на балоце", "У жніўні 44-га", "Ідзі і глядзі", "Белыя Росы. Вяртанне", серыяле "Тонкі лёд" і многіх іншых кінастужках.

"Унікальнасць праграмы "Майстры і куміры" ў тым, што кожны яе выпуск напоўнены кінавідэаматэрыяламі, якія захоўваюцца ў фондах Белтэлерадыёкампаніі. Дзякуючы гэтаму ў гледачоў ёсць магчымасць убачыць урыўкі спектакляў, фільмаў, перадач з удзелам людзей, якія былі і з'яўляюцца майстрамі і кумірамі не аднаго пакалення. Адным з такіх людзей, безумоўна, з'яўляецца выдатны артыст тэатра і кіно Віктар Сяргеевіч Манаеў", - адзначаюць стваральнікі праекта. Тэлеаўдыторыя канала "Беларусь 3" ізноў адправіцца ў займальнае падарожжа ў часе, у якое гэтым разам іх павядзе за сабой Віктар Манаеў…

Праграма пакажа нарэзку дзіцячых перадач з удзелам акцёра. Сам жа артыст падзеліцца сваімі ўспамінамі, распавядзе пра бацькоў, адкажа на пытанні, ці шкадаваў ён калі-небудзь, што выбраў менавіта гэтую прафесію, і якія ўрокі выхавання ў сям'і ён пранёс праз усё жыццё.

Увазе тэлегледачоў будуць прапанаваныя і рэдкія архіўныя кадры, напрыклад, фрагменты спектакля "Радавыя", за які Манаеў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР, і ўрыўкі са спектакля "Тутэйшыя". Гаворачы аб апошнім, акцёр распавядзе, чым блізкія яму герой п'есы і ці можа ён сам назваць сябе "тутэйшым".

Яркім элементам праграмы стане і паказ урыўкаў са спектакля "Пінская шляхта", за работу ў якім у 2013 г. Віктар Манаеў быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Выпуск праекта "Майстры і куміры" з удзелам Віктара Манаева гледачы тэлеканала "Беларусь 3" убачаць 26 сакавіка ў 14:50.