Дырэкцыя міжнародных сувязяў

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе рознабаковае супрацоўніцтва з партнёрамі як з краін СНД, так і далёкага замежжа. 

Асноўным напрамкам міжнароднага супрацоўніцтва з'яўляецца ўдзел у міжнародных арганізацыях і асацыяцыях. З 1993 года Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца актыўным членам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС) і адзінай арганізацыяй, якая прадстаўляе ў ім СМІ Рэспублікі Беларусь. Гэта дазваляе нам на аснове фіксаванага ўзносу мець поўны доступ да інфармацыйных рэсурсаў, што перадаюцца па сетцы абмену "Еўрабачанне", за кароткія тэрміны рабіць заказ для перадачы спадарожнікавага сігналу з любога пункта свету. З 5 лютага 2016 г. Белтэлерадыёкампанія прынята ў склад Азіяцка-ціхаакіянскага вяшчальнага саюза (АВС) ў якасці асацыяванага члена.

У 2002 годзе Белтэлерадыёкампанія была прынята ў Нацыянальную асацыяцыю тэлерадыёвяшчальнікаў Расіі і краін СНД (НАТ) і на гэты момант таксама з'яўляецца адзіным прадстаўніком Беларусі сярод 345 яе членаў. 
Вядзецца актыўная праца па пашырэнні прадстаўніцтва Белтэлерадыёкампаніі і ў іншых міжнародных арганізацыях. З гэтай мэтай прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі рэгулярна прымаюць удзел у найбольш значных міжнародных галіновых рынках і форумах (MIPTV, MIPCOM, DISCOP і інш.), развіваюць дзелавыя кантакты з калегамі з іншых тэлерадыёкампаній на двухбаковай аснове. 

Для арганізацыі, падтрымання і развіцця міжнародных сувязяў Белтэлерадыёкампаніі ў жніўні 2002 года была створана дырэкцыя міжнародных сувязяў, асноўным прызначэннем якой з'яўляецца каардынацыя працы ўсіх структурных падраздзяленняў кампаніі ў сферы міжнароднай дзейнасці. З'яўляючыся цэнтральным падраздзяленнем кампаніі, якое забяспечвае яе сувязь з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі вяшчальнымі кампаніямі і грамадскімі арганізацыямі іншых краін, дырэкцыя ажыццяўляе маніторынг міжнароднай дзейнасці СМІ, каардынуе дзейнасць па заключэнні пагадненняў, дагавораў і кантрактаў з замежнымі партнёрамі. 

Запрашаем да супрацоўніцтва! 

Узначальвае дырэкцыю міжнародных сувязяў Цяліца Ларыса Іосіфаўна 
Тэл.: (+375-17) 389 62 34 
Факс: ((+375-17) 389 64 85

Чытаць яшчэ