Белтэлерадыёкампанія пакажа ўсе матчы чэмпіянату свету па хакеі - 2017

Белтэлерадыёкампанія пакажа ўсе матчы чэмпіянату свету па хакеі - 2017 21.04.2017

Прэс-рэліз

З 5 па 21 мая чэмпіянат свету па хакеі з шайбай трэці раз пройдзе ў дзвюх краінах - у Францыі і Германіі. Адразу тры тэлеканалы медыяхолдынга прапануюць беларускім балельшчыкам усе матчы першынства - 64 гульні.

Зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў групавым раўндзе трэба будзе пазмагацца з нацыянальнымі камандамі Фінляндыі, Чэхіі, Канады, Швейцарыі, Францыі, Славеніі і Нарвегіі. Гэтая група згуляе ў Парыжы, дзе апошні раз сусветныя спаборніцтвы па хакеі з шайбай праводзіліся больш за 65 гадоў таму.

Усе матчы зборнай Беларусі на стадыі групавога раўнда і ў выпадку выхаду ў плэй-оф будзе трансліраваць тэлеканал "Беларусь 1""Беларусь 5" і "Беларусь 2" пакажуць астатнія гульні турніру. Такім чынам, тэлеканалы медыяхолдынга ў поўным аб'ёме пакажуць цяперашняе першынство.

Апроч гэтага, на час турніру на тэлеканале "Беларусь 5" кожны вечар можна будзе ўбачыць падрабязны агляд матчаў па слядах мінулых гульняў.

Ужо 5 мая зборная Беларусі стартуе на чэмпіянаце свету ў матчы супраць фіналістаў папярэдняга першынства - нацыянальнай каманды Фінляндыі. Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа гэтую шматабяцальную гульню ў прамым эфіры. Стартавы свісток прагучыць у 17:15.

Белтэлерадыёкампанія запрашае хакейных балельшчыкаў падтрымаць нашу зборную разам!