RSS

Компания(by)

25.07.2017
"Беларусь 5" пакажа матчы паміж барысаўскім БАТЭ і пражскай "Славіяй" у прамым эфіры
Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнута дамоўленасць аб паказе абодвух матчаў 3 кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж барысаўскім БАТЭ і пражскай "Славіяй" у прамым эфіры. 

Падрабязна
24.07.2017 15:01:00
"Радыус-FM" - усё толькі пачынаецца!
У ліпені адна з самых папулярных радыёстанцый Беларусі адзначае свой чатырнаццаты дзень нараджэння.
Падрабязна
21.07.2017 12:13:00
"Зялёнае святло" - на "Беларусь 1"
25 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Зялёнае святло". Гэтым разам гледачы даведаюцца пра выкарыстанне і розныя тэхналогіі вытворчасці рэгенератыўнай, зялёнай энергіі. 
Падрабязна
20.07.2017 14:26:00
Жараб'ёўка ўдзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017"

 Інфармацыйнае паведамленне

21 ліпеня ў 12:00 у Белтэлерадыёкампаніі пройдзе жараб'ёўка ўдзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".

Нагадаем, па выніках праслухоўвання прафесійнае журы выбрала дзесяць фіналістаў:

1. Руслана Панчышына (Мінск);

2. Хелена Мерааі (Мінск);

3. Стафанія Сакалова (Мінск);

4. Анастасія Жабко (Мінск);

5. Квартэт Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці імя У. Мулявіна: Максім Цупрыкаў, Ангеліна Ламака, Стафанія Круглая і Стафанія Сакалова (Мінск);

6. Марыя Жыліна (Мінск);

7. Дуэт Арыны Пехцеравай і Анастасіі Дзмітрачковай (Магілёў);

8. Яраслаў Саколікаў (Мінск);

9. Анастасія Цімафеевіч (Брэст);

10. Эліна Матарас (Мінск).

Пасля жараб'ёўкі запланавана рабочая сустрэча творчай групы праекта ад Белтэлерадыёкампаніі з камандамі юных артыстаў.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта пройдзе 25 жніўня ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі і будзе паказана ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія).
Падрабязна
18.07.2017 18:20:00
Тэматычны эфір да дня нараджэння Генадзя Гарбука
24 ліпеня народнаму артысту Беларусі Генадзю Міхайлавічу Гарбуку спаўняецца 83 гады. У дзень нараджэння знакамітага акцёра тэатра і кіно тэлеканал "Беларусь 3" пакажа спецыяльны выпуск праграмы "Майстры і куміры", спектакль "Ажаніцца - не журыцца" і мастацкі фільм "Воўчая зграя".

Падрабязна
18.07.2017 16:00:00
Вынікі глядзення ў Глабальнай сетцы "Славянскага базара ў Віцебску"

17 ліпеня ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", а ў дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі падвялі вынікі глядзення ў Глабальнай сетцы галоўнай культурнай падзеі гэтага лета.


Падрабязна
17.07.2017 17:26:00
"Беларусь 1" прапануе "Актуальнае інтэрв'ю" з Аляксеем Венядзіктавым
19 ліпеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з галоўным рэдактарам радыёстанцыі "Рэха Масквы", кіраўніком тэлекампаніі "Рэха-ТБ" Аляксеем Венядзіктавым.

Падрабязна
14.07.2017 17:00:00
Эксклюзівы для гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір".
16 ліпеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН даведаліся пра галоўныя задачы беларускай дыпламатыі, падвялі вынікі сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, адказалі на пытанне: ці магчыма спыніць гібрыдную вайну ў медыяпрасторы, і разабраліся, як Беларусі зарабляць на бязвізавым рэжыме больш. 
Падрабязна
14.07.2017 12:03:00
Акцыя тэлеканала "Беларусь 24", ААТ "Авіякампанія "Белавія" і РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск"
Каля 300 пасажыраў прынялі ўдзел у сумеснай акцыі міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24", ААТ "Авіякампанія "Белавія" і РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", якая адбылася 13 ліпеня. 
Падрабязна
12.07.2017 14:29:00
"Беларусь 24" проведет акцию с "Белавиа" и "Национальным аэропортом Минск"
13 июля международный спутниковый телеканал главного медиахолдинга страны "Беларусь 24" проведет совместную акцию с ОАО "Авиакомпания "Белавиа" и РУП "Национальный аэропорт Минск".
Падрабязна
12.07.2017 10:00:00
Фільм-прысвячэнне "Аляксандру Ціхановічу…"
13 ліпеня народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ціхановічу споўнілася б 65 гадоў. Тэлеканалы медыяхолдынга, з цеплынёй і падзякай успамінаючы яго, падрыхтавалі тэматычныя канцэртныя праграмы, а таксама дакументальны фільм "Аляксандру Ціхановічу…" 
Падрабязна
11.07.2017 13:00:00
"Паляванне на розум" - у эфіры "Беларусь 1"
12 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Паляванне на розум". Гэтым разам гледачы даведаюцца аб беларускіх ініцыятывах у барацьбе з новымі відамі наркотыкаў, адзін грам якіх раптоўна можа забіць дзесецярых.
Падрабязна
10.07.2017 19:00:00
Тэлегледачы выберуць новую пару вядучых для праекта "Два рублі"
Тэлеканал "Беларусь 2" прапаноўвае гледачам выбраць пару вядучых для новага сезона інтэрактыўнага праекта "Два рублі". З 16 ліпеня і да канца лета ў праграме будуць змяняць адно аднаго: браты Андрэй і Дзмітрый Дубешкі, Лера Зверава і Саша Мамошка, а таксама сёстры Аляксандра і Валянціна Груздзевы.
Падрабязна
10.07.2017 18:00:00
"Беларусь 5" пакажа старт барысаўскага БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў
12 ліпеня спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа ў прамым эфіры першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА, у якім стартуе пераможца беларускага першынства - футбольны клуб БАТЭ (Барысаў).
Падрабязна
10.07.2017 13:44:00
"Беларусь 1" прапаноўвае "Актуальнае інтэрв'ю" з Ігарам Дадонам
1 ліпеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.
Падрабязна
07.07.2017 19:10:00
Вызначаныя фіналісты нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017"
7 ліпеня стаў вядомы склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.
Падрабязна
07.07.2017
Эксклюзівы для гледачоў "Галоўнага эфіру" на "Беларусь 1"
9 ліпеня - толькі эксклюзівы для гледачоў праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН пагутарылі з прадстаўнікамі ПА АБСЕ, пабывалі на здымачнай пляцоўцы серыяла "Сваты". Апроч гэтага, у новым выпуску праекта - лагатып Еўрапейскіх гульняў - 2019 і дзень нараджэння Максіма Мірнага.
Падрабязна
07.07.2017
Праслухоўванне прэтэндэнтаў для дзіцячага "Еўрабачання-2017" пройдзе ў Белтэлерадыёкампаніі
7 ліпеня ў 12:00 у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі пачнецца жывое праслухоўванне прэтэндэнтаў для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".
Падрабязна
06.07.2017
"Славянскі базар у Віцебску" анлайн на старонках медыяхолдынга ў сацсетках
XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" журналісты Белтэлерадыёкампаніі будуць актыўна асвятляць у афіцыйных супольнасцях медыяхолдынга ў сацыяльных сетках.
Падрабязна
06.07.2017
"Беларусь 24" запрашае да ўдзелу ў конкурсе "Наша лета"
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал медыяхолдынга "Беларусь 24" аб'яўляе аб старце конкурсу творчых фотаздымкаў "Наша лета". Галоўны прыз для пераможца - адпачынак у аграсядзібе.
Падрабязна
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 129 | След.