Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе аб пачатку кастынгу вядучых
тэлевізійных праграм
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе аб пачатку правядзення кастынгу вядучых для тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь-ТБ". Запрашаюцца мэтанакіраваныя, таленавітыя і харызматычныя людзі, якія жадаюць дарыць тэлегледачам добры настрой.
"Кастынг плануецца праводзіць пастаянна, для фарміравання банка даных вядучых. Спецыяльна створаная камісія ў складзе кіраўнікоў тэлеканалаў і тэлевізійных прафесіяналаў Белтэлерадыёкампаніі будзе штоквартальна адбіраць кандыдатаў на ролю вядучых з ліку дасланых заявак. Перш, чым трапіць у эфір, пачаткоўцам трэба прайсці навучанне ў нашай школе тэлевізійных кадраў", - расказаў намеснік дырэктара Агенцтва тэленавін Юрый Гроераў.
Асноўныя патрабаванні да прэтэндэнтаў: узрост - старэйшы за 23 гады, добрая дыкцыя, граматная мова, уменне імправізаваць, свабоднае валоданне беларускай і рускай мовамі.
Чакаем Вашы фатаграфіі (партрэт, поўны рост) і
анкету па адрасе
casting@tvr.by.