21 мая 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Радыё » Радыё 1 » Конкурс "Маладыя таленты Беларусі"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Відэа
"Маладыя таленты Беларусі". Канцэрт.
Глядзець

Як праходзіў конкурс.
Глядзець

Эстрада, акадэмічны вакал і інструментальная музыка ўпершыню сышліся ў радыёфармаце.
Глядзець
Зараз у эфіры
13.05 "Добры дзень!".
Далей у эфіры
14.00 "СМС-эфір".
15.00 Навіны.
Аўдыёвыпускі
Радыё: 1 канал
Кантактная інфармацыя

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by

Конкурс "Маладыя таленты Беларусі"

"Эстрадны вакал" - самая папулярная намінацыя Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі"


Завяршыўся прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Усяго на радыёконкурс паступіла 137 заявак. Найбольш жорсткая канкурэнцыя чакаецца ў намінацыі "Эстрадны вакал" (105 заявак). Сур'ёзнае творчае саперніцтва будзе таксама ў намінацыях "Інструментальная музыка" (21 заяўка) і "Акадэмічны вакал" (11 заявак).

Сярод удзельнікаў - маладыя музыканты з розных куткоў Беларусі. Заяўкі таксама паступілі ад канкурсантаў, якія жывуць у Расіі, Украіне і Польшчы.

Зараз праходзіць першы тур конкурсу: папярэдняе праслухоўванне і адбор дасланых матэрыялаў.

Пазнаёміцца з канкурсантамі, якія прайшлі папярэдні адбор, можна ў "Дзённіках конкурсу", што гучаць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё па буднях у 16.05 і па нядзелях у 13.00 у перадачы "Маладыя таленты Беларусі".

Нагадаем, мэтамі і задачамі радыёконкурсу з'яўляюцца выяўленне і падтрымка маладых адораных выканаўцаў у розных жанрах музычнага мастацтва, асвятленне дзейнасці маладых музыкантаў, іх творчых поспехаў і дасягненняў, павышэнне творчага майстэрства і выканальніцкай культуры маладых музыкантаў, папулярызацыя творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў.

Узрост удзельнікаў - ад 10 да 25 гадоў, у намінацыі "Акадэмічны вакал" - ад 20 да 30 гадоў.

У другім туры конкурсу адбудзецца праслухоўванне запісаў канкурсантаў прафесійным журы. Вынікі конкурсу стануць вядомыя ў верасні 2011 года.

Творы ў выкананні пераможцаў радыёконкурсу (лаўрэатаў) увойдуць у зборны кампакт-дыск "Маладыя таленты Беларусі - 2011" і будуць раціравацца ў эфіры Беларускага радыё.

Падрабязная інфармацыя і навіны радыёконкурсу размяшчаюцца таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2012 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі