Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by » Радыё » Радыё 1 » Конкурс "Маладыя таленты Беларусі"
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

КОНКУРС "МАладЫЯ ТАЛЕНТЫ БЕЛАРУСІ"

Сталі вядомыя імёны лаўрэатаў і дыпламантаў творчага конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

Сталі вядомыя імёны пераможцаў творчага конкурсу маладых музыкантаў "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё з лістапада 2009 года да красавіка 2010 года.
Для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 315 заявак і 630 аўдыёзапісаў. Сярод удзельнікаў - маладыя музыканты з розных куткоў Беларусі. Цікавасць да конкурсу таксама выявілі прадстаўнікі Расіі, Італіі, Кітая.
Папярэдні адбор прайшлі 235 чалавек.
Па выніках конкурсу ў трох намінацыях вызначаныя 28 лаўрэатаў і 11 дыпламантаў.

Звання лаўрэата ўдастоеныя:

намінацыя "Акадэмічны вакал"
Вольга Мілюта (г.Бабруйск, 25 гадоў)
Ма Чунь Юй (Кітайская Народная Рэспубліка, 21 год)
Анастасія Храпіцкая (г.Мінск, 20 гадоў)
Віталь Міхалькевіч (г.Гродна, 25 гадоў)

намінацыя "Інструментальная музыка"
Улада Беражная, скрыпка (г.Мінск, 21 год)
Марыя Мілюціна, флейта (в.Крупіца, Мінскі раён, 17 гадоў)
Арсеній Садыкаў, фартэпіяна (г.Наваполацк, 19 гадоў)
Аляксандр Варанішча, балалайка (г.Смаргонь, 24 гады)
Максім Осіпаў, гітара (г.Мінск, 24 гады)
група "Акадэмія" (г.Мінск, 19-20 гадоў)
Аляксей Карнейчык, фартэпіяна (г.Мінск, 11 гадоў)
Раман Філінскі, саксафон (г.Кобрын, 23 гады)
аркестр беларускіх народных інструментаў "Ліра" (г.Мінск, 16-20 гадоў)

намінацыя "Эстрадны вакал", малодшая ўзроставая катэгорыя:
Раман Валознеў (г.Мінск, 12 гадоў)
Паліна Клішкова (г.Магілёў, 12 гадоў)
узорны ансамбль эстраднай песні "Хвілінка" (г.Мінск, 10-14 гадоў)
Крысціна Святлічная (г.Мінск, 11 гадоў)
Кірыл Мазітаў (г.Мінск, 14 гадоў)

намінацыя "Эстрадны вакал", сярэдняя ўзроставая катэгорыя:
Галіна Клабукова (г.Мінск, 18 гадоў)
Аляксандр Саванец (г.Слонім, 18 гадоў)
Наталля Кірыенка (г.Жодзіна, 16 гадоў)
Дзмітрый Мулярчык (г.Гродна, 17 гадоў)
Аліна Конарава (г.Віцебск, 15 гадоў)

намінацыя "Эстрадны вакал", старэйшая ўзроставая катэгорыя:
Андрэй Грыгор'еў (г.Гродна, 20 гадоў)
Кацярына Ляшэнка (Альяра) (г.Мінск, 23 гады)
Алёна Ланская (г.Мінск, 24 гады)
Аляксандра Стацкевіч (г.Гродна, 19 гадоў)
група "Brest street boys" (г.Брэст, 19-23 гады)

Звання дыпламанта ўдастоеныя:

Сяргей Падавалаў, акадэмічны вакал (г.Мінск, 25 гадоў)
Людміла Карпук, акадэмічны вакал (г.Брэст, 24 гады)
Анастасія Парукова, фартэпіяна (г.Мінск, 10 гадоў)
Раман Зданкевіч, эстрадны вакал (г.Маладзечна, 12 гадоў)
Анастасія Лушчык, эстрадны вакал (г.Маладзечна, 11 гадоў)
Аляксандра Стэльмах, эстрадны вакал (г.Гродна, 14 гадоў)
Ксенія Жук, эстрадны вакал (г.Мінск, 17 гадоў)
Вераніка Чарняўская, эстрадны вакал (г.Крупкі, 18 гадоў)
Яўген Доліч, эстрадны вакал (г.Чэрвень, 20 гадоў)
Вікторыя Шульжэнка, эстрадны вакал (г.Ліда, 22 гады)
вакальная група "Універсум" (г.Мінск, 19-25 гадоў)

Творчасць канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, загадчыца аддзялення "Мастацтва эстрады" Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, кампазітар А.Атрашкевіч, першы сакратар Беларускага саюза кампазітараў, намеснік дырэктара канала "Культура" С.Бельцюкоў, галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё А.Васюкевіч (старшыня), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь І.Дарафеева, кампазітар А.Елісеенкаў, загадчыца кафедры спеваў Беларускай акадэміі музыкі, прафесар, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Л.Колас, загадчык вакальнага аддзялення Мінскага музычнага вучылішча імя Глінкі А.Мурзіч, аўтар і вядучая музычных праграм Беларускага радыё, музыказнаўца Т.Песнякевіч, мастацкі кіраўнік творчага аб'яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі А.Равуцкі, галоўны дырыжор канцэртнага аркестра "Няміга" А.Сасноўскі, галоўны рэдактар аддзела музычных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Т.Якушава (кіраўнік праекта).
Зараз рыхтуецца запіс тэлевізійнай версіі фінальнага канцэрту з удзелам сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, а таксама зборны кампакт-дыск музычных твораў у выкананні лаўрэатаў.
Правядзенне конкурсу паклала пачатак мерапрыемствам, прымеркаваным да 85-годдзя Беларускага радыё, якое будзе адзначацца 15 лістапада 2010 года.
Зараз у эфіры
14.00 "СМС-эфір".
Далей у эфіры
15.00 Навіны.
15.10 "Спорт".

Аўдыёвыпускі

Радыё: 1 канал
Кантактная інфармацыя

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by