БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Праекты » "Славянскі базар у Віцебску"
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Славянскi базар у Вiцебску 2010

Белтэлерадыёкампанія традыцыйна шырока прадэманструе ў тэле- і радыёэфіры "Славянскі базар у Віцебску-2010"

На працягу ўсіх гадоў існавання Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь выступае галоўным вяшчальнікам і адным з арганізатараў найбуйнейшага музычнага форуму. Сёлета ў эфіры Першага, "ЛАДа", "Беларусь-ТБ" і Беларускага радыё - трансляцыі адкрыцця і закрыцця фестывалю, міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, гала-канцэртаў майстроў мастацтваў, міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу песні, аўтарскіх і юбілейных канцэртаў.
Штогод Белтэлерадыёкампанія максімальна шырока асвятляе мерапрыемствы, якія праходзяць у рамках "Славянскага базару". Сёлета на працягу дзевяці дзён, пачынаючы з 9 ліпеня, гледачы Першага канала і тэлеканала "ЛАД" змогуць убачыць большую частку ўсіх канцэртаў фестывалю.
Летні амфітэатр, галоўная канцэртная пляцоўка "Славянскага базару", здзівіць новымі высокатэхналагічнымі дэкарацыямі, а Белтэлерадыёкампанія задзейнічае для здымак і прамых эфіраў самае сучаснае аператарскае абсталяванне і новую ўласную 16-камерную перасовачную тэлевізійную станцыю высокай якасці.
Даведвацца самую поўную інфармацыю аб падзеях, што адбываюцца (а гэта не толькі канцэрты, але і тэатральная і кінапраграмы, прэс-канферэнцыі, а таксама закуліснае жыццё зорак у Віцебску), дапамогуць дзённікі фестывалю, якія стартуюць у эфіры Першага 9 ліпеня. На працягу дня дзённікі будуць з'яўляцца кароткімі выпускамі, а па вечарах - выніковымі.
Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі будзе асвятляць "Славянскі базар" у выпусках навін і спецыяльных прамых уключэннях.
Тэлегледачы ўбачаць:

Канал Дата і час эфіру Канцэрт
Першы 9 ліпеня
пятніца
22.00
Урачыстае адкрыццё фестывалю
Першы 10 ліпеня
субота
16.15
Алена Ваенга
Першы 11 ліпеня
нядзеля
16.15
Дзень Саюзнай дзяржавы.
"Дзве сястры - Беларусь і Расія"
Першы 12 ліпеня
панядзелак
19.30
Майстры мастацтваў Расіі.
Дзмітрый Хварастоўскі
Першы 12 ліпеня
панядзелак
22.00
Майстры мастацтваў Беларусі
"ЛАД" 13 ліпеня
аўторак
16.30
Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2010". Дзень першы
Першы 13 ліпеня
аўторак
22.00
Прамы эфір
Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010". Дзень першы
"ЛАД" 14 ліпеня
серада
16.30
Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2010". Дзень другі
Першы 14 ліпеня
серада
22.00
Прамы эфір
Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010". Дзень другі
"ЛАД" 15 ліпеня
чацвер
16.30
Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2010". Гала-канцэрт
Першы 15 ліпеня
чацвер
19.30
Творчы вечар Райманда Паулса
Першы 15 ліпеня
чацвер
22.00
Майстры мастацтваў Украіны
Першы 16 ліпеня
пятніца
19.30
Канцэрт членаў журы і гасцей фестывалю
Першы 16 ліпеня
пятніца
22.00
Урачыстае закрыццё фестывалю
Першы 17 ліпеня
субота
19.30
Александр Пяскоў
Першы 17 ліпеня
субота
22.00
Радыё "Шансон"
Першы 18 ліпеня
нядзеля
22.00
"Танцуй да раніцы"

Усе самыя значныя і яркія падзеі фестывалю таксама будзе трансліраваць спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь-ТБ".
Традыцыйна актыўна ўдзельнічае ў асвятленні падзей Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Беларускае радыё. Інфармацыйныя і музычна-тэматычныя праграмы запланаваны на Першым нацыянальным канале, канале "Культура", радыёстанцыях "Беларусь", "Сталіца" і "Радыус-FM".
Сёлета на фестывалі будзе працаваць мабільная радыёстудыя, з якой у эфір будуць выходзіць спецыяльныя выпускі праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё "Музычны алімп", "Культурная прастора", "Дзённік фестывалю", "Сем нот".
9 ліпеня 2010 года з 20.30 да 24.00 у эфіры Першага нацыянальнага канала запланавана прамая трансляцыя цырымоніі адкрыцця фестывалю.
Радыёстанцыя "Беларусь" будзе размяшчаць матэрыялы фестывальнай тэматыкі на англійскай мове на абменным серверы Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза і на нямецкай мове - на серверы радыёкампаніі "Радыё-700" (ФРГ), якая зараз вядзе трансляцыі праграм беларускай радыёстанцыі на тэрыторыі Германіі.
Падчас фестывалю будзе ажыццяўляцца запіс канцэртаў, якія ў далейшым плануецца выкарыстаць у якасці матэрыялаў для радыёабменаў і пры падрыхтоўцы тэматычных перадач, а таксама для папаўнення фондаў.
Белтэлерадыёкампанія запрашае ўсіх тэлегледачоў і радыёслухачоў сачыць за падзеямі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"!


Афицыйны сайт фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" www.festival.vitebsk.by

Славянскi базар у Вiцебску
Афицыйны сайт фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" www.festival.vitebsk.by

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by