Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Славянскi базар у Вiцебску 2008

На працягу ўсіх гадоў існавання найбуйнейшага культурнага форуму - Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь нязменна выступае яго галоўным тэле- і радыёвяшчальнікам і адным з арганізатараў.

Штогод Белтэлерадыёкампанія максімальна шырока асвятляе ўсе значныя мерапрыемствы, якія праходзяць у рамках фестывалю. Падчас форуму ў эфіры Першага канала, тэлеканалаў "ЛАД" і "Беларусь-ТБ", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёканала "Культура", радыёстанцый "Беларусь", "Сталіца" і "Радыус-FM" гледачы і слухачы маюць магчымасць атрымаць самую поўную інфармацыю пра падзеі, што адбываюцца там, з прамых трансляцый, спецыяльных уключэнняў і інфармацыйных выпускаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.

Праграма Першага канала "Добрай ранiцы, Беларусь!" падчас фестывалю традыцыйна будзе выходзіць у эфір са студыі тэлерадыёкампаніі "Віцебск". Пра самыя цікавыя і значныя падзеі фестывалю тэлегледачам распавядзе "Дзённік Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", ён будзе выходзіць чатыры разы на дзень: тры кароткія аператыўныя выпускі на працягу дня і пашыраны выніковы "Дзённік" - у вячэрнім эфіры.

Для асвятлення фестывалю Белтэлерадыёкампаніяй запрошаны прадстаўнікі 14 тэлерадыёвяшчальных арганізацый з Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Кубы, Кітая і іншых краін. Ганаровы госць - дырэктар дэпартамента тэлебачання Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) Б'ёрн Эрыксен.

На сцэне "Славянскага базару ў Віцебску" пройдзе канцэрт удзельнікаў "Еўрабачання", арганізаваны Белтэлерадыёкампаніяй у рамках праекта "ЕўраФэст". У ім прымуць удзел як беларускія зоркі папулярнага еўрапейскага конкурсу - Руслан Аляхно, Дзмітрый Калдун, Аляксей Жыгалковіч, Ксенія Сітнік, так і замежныя - Сірушо (Арменія), група "Марскія піраты" (Латвія), Дзіма Білан і Наталля Падольская (Расія), група "MOR VE OTESI" (Турцыя), Ані Лорак (Украіна) і многія іншыя. Вядучыя - Анастасія Ціхановіч (Беларусь) і Дзмітрый Губерніеў (Расія).

Прамыя трансляцыі фестывальных канцэртаў на Першым канале і тэлеканале "ЛАД", а таксама іншыя мерапрыемствы будуць дэманстравацца на святлодыёдным экране ля Палаца спорту (пр.Пераможцаў, 4).

Падача відэасігналу будзе наладжана па валаконна-аптычных лініях сувязі. Дзякуючы сігналу ў лічбавым выглядзе, тэлегледачы ўбачаць трансляцыі канцэртаў фестывалю з палепшанай якасцю гуку і адлюстравання.

Задзейнічана большая колькасць тэхнікі, у тым ліку і цалкам новае абсталяванне: радыёкамера SONY і новы высакаякасны гукавы пульт, устаноўлены на борце тэлевізійнай станцыі. Для забеспячэння трансляцый канцэртаў фестывалю выкарыстаюць дзве перасоўныя тэлевізійныя станцыі, тэлевізійныя краны і 5 мантажных станцый, 10 тэлевізійных камер (непасрэдна на пляцоўцы).

Для працы на фестывалі ў Віцебск адправяцца амаль 180 спецыялістаў Белтэлерадыёкампаніі.

Белтэлерадыёкампанія запрашае ўсіх тэлегледачоў і радыёслухачоў сачыць за падзеямі XVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" на Першым канале, тэлеканалах "ЛАД" і "Беларусь-ТБ", а таксама на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёканала "Культура", радыёстанцый "Беларусь", "Сталіца" і "Радыус-FM".

Белтэлерадыёкампанія, па традыцыі, правядзе відэазапіс асноўных мерапрыемстваў і начных канцэртаў для далейшага выкарыстання ў эфіры Першага канала, тэлеканалаў "ЛАД", "Беларусь-ТБ" і "НТБ-Беларусь", а таксама для абмену відэа- і аўдыёматэрыяламі са сваімі замежнымі партнёрамі. Так, будуць запісаны юбілейны вечар кампазітара Ігара Лучанка "Клапатлівае сэрца", канцэрт "Маскоўская афіша", рок-канцэрт груп "Горад 312" і "Токіо", канцэртныя праграмы "Радыё "Шансон" і "Танцуй да раніцы", а таксама сольны канцэрт Барыса Майсеева "Канцэрт на біс".


Афицыйны сайт фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" www.festival.vitebsk.by

Славянскi базар у Вiцебску
Графік тэлевізійных трансляцый XVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

11 ліпеня - 21.00 - Першы - Урачыстае адкрыццё.
12 ліпеня - 15.00 - Беларусь 2 - Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2008", дзень 1.
12 ліпеня - 22.00 - Першы - "Широка страна моя…" гала-канцэрт майстроў мастацтваў Расіі.
13 ліпеня - 15.00 - Беларусь 2 - Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2008", дзень 2.
13 ліпеня - 18.00 - Першы - Конкурс маладых выканаўцаў, дзень 1.
13 ліпеня - 22.00 - Першы - "Усе кветкі ліпеня" канцэрт, прысвечаны Дню Саюзнай дзяржавы.
14 ліпеня - 18.00 - Беларусь 2 - "Музычны сад" гала-канцэрт Міжнароднага дзіцячага конкурсу.
14 ліпеня-  22.00 - Першы - Конкурс маладых выканаўцаў, дзень 2.
15 ліпеня - 22.00 - Першы - "ЕўраФэст" прапануе "Зоркі "Еўрабачання" (у запісе).
16 ліпеня - 22.00 - Першы - "Беларусь - спрадвечная песня" гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.
17 ліпеня - 22.00 - Першы - Руслана з праграмай "Амазонка" (у запісе).
18 ліпеня - 22.00 - Першы - Урачыстае закрыццё.

Убачыць усе трансляцыі фестывалю змогуць таксама гледачы краін блізкага і далёкага замежжа, на якія распаўсюджваецца вяшчанне спадарожнікавага канала "Беларусь-ТБ".
КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by