Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Славянскi базар у Вiцебску 2007

На працягу ўсіх гадоў існавання найбуйнейшага культурнага форуму - Міжнароднага фестывалю мастацтваў  "Славянскі базар у Віцебску" - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь нязменна выступае яго галоўным тэле- і радыёвяшчальнікам і адным з арганізатараў.

Штогод Белтэлерадыёкампанія максімальна шырока асвятляе ўсе значныя мерапрыемствы, якія праходзяць у рамках фестывалю. Падчас форуму ў эфіры Першага канала, тэлеканалаў "ЛАД" і "Беларусь-ТБ", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёканала "Культура", радыёстанцый "Беларусь", "Сталіца" і "Радыус-FM" гледачы і слухачы маюць магчымасць атрымліваць самую поўную інфармацыю аб падзеях, якія адбываюцца, з прамых трансляцый, спецыяльных уключэнняў, а таксама інфармацыйных выпускаў Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.

Сёлета ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі - прамыя трансляцыі адкрыцця і закрыцця "Славянскага базара ў Віцебску-2007", гала-канцэртаў майстроў мастацтваў, міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу песні, конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні, аўтарскіх і юбілейных канцэртаў.

Праграмы Першага канала "Добрай ранiцы, Беларусь!" і "Ваша лато" падчас фестывалю традыцыйна будуць выходзіць у эфір прама з Віцебска. Пра самыя цікавыя і значныя падзеі фестывалю штодня тэлегледачам раскажа "Дзённік Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Белтэлерадыёкампанія па традыцыі правядзе відэазапіс усіх асноўных мерапрыемстваў і начных канцэртаў для далейшага выкарыстання ў эфіры Першага канала, тэлеканалаў "ЛАД", "Беларусь-ТБ" і "НТБ-Беларусь", а таксама для абмену відэа- і аўдыёматэрыяламі са сваімі замежнымі партнёрамі.

Сёлета прамыя трансляцыі фестывальных канцэртаў на Першым канале і тэлеканале "ЛАД", а таксама іншыя мерапрыемствы фестывалю будуць дэманстравацца на вялікіх святлодыёдных экранах сталіцы, размешчаных ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы.

Убачыць фестываль змогуць гледачы краін блізкага і далёкага замежжа, на якія распаўсюджваецца вяшчанне спадарожнікавага канала "Беларусь-ТБ".

Для асвятлення фестывалю па запрашэнні Белтэлерадыёкампаніі ў Віцебск прыедуць журналісты тэлерадыёкампаній Расіі, Украіны, Малдовы, Венгрыі і Кубы.

Белтэлерадыёкампанія дае магчымасць вялікай колькасці тэлегледачоў і радыёслухачоў далучыцца да такой значнай міжнароднай падзеі, якім з'яўляецца Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску". Для гэтага ў Віцебск адправіцца вялікая каманда першакласных спецыялістаў, найноўшае відэаабсталяванне. На XVI Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2007" будуць працаваць 175 супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі.

Упершыню падача відэасігналу будзе арганізавана па валаконна-аптычных лініях сувязі. Дзякуючы сігналу ў лічбавым выглядзе тэлегледачы ўбачаць трансляцыі канцэртаў фестывалю з палепшанай якасцю гуку і адлюстравання. Акрамя таго, спецыяльна для трансляцыі такіх мерапрыемстваў Белтэлерадыёкампанія набыла новую даўгафокусную і шырокавугольную оптыку.

Для забеспячэння трансляцый канцэртаў фестывалю будуць задзейнічаны дзве перасовачныя тэлевізійныя станцыі (ПТС "SONY" і ПТС-04), а таксама два тэлевізійныя краны і чатыры мантажныя станцыі. На пляцоўцы будуць працаваць 10 тэлевізійных камер.

Па дамоўленасці з расійскай здымачнай групай падчас трансляцый адкрыцця і закрыцця фестывалю будуць выкарыстаны камеры POLYCAM (так званыя "камеры на вудзе"), якія дазваляюць здымаць у ракурсе, які быў бы немагчымы пры выкарыстанні стандартнага набору тэлевізійнай тэхнікі.

Белтэлерадыёкампанія запрашае ўсіх тэлегледачоў і радыёслухачоў сачыць за падзеямі XVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" на Першым канале і тэлеканалах "ЛАД" і "Беларусь-ТБ", а таксама на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёканала "Культура", радыёстанцый "Беларусь", "Сталіца" і "Радыус-FM".


Афицыйны сайт фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" www.festival.vitebsk.by

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by