Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Славянскi базар у Вiцебску 2005

Спалучэнне "Славянскі базар у Віцебску" ўжо традыцыйна вызначае і мяркуе трыумф самога буйнога, відовішчнага і грандыёзнага ў Беларусі форуму мастацтваў. З 14 па 21 ліпеня Віцебск ізноў збярэ ўсіх сваіх сяброў: музыкантаў, выканаўцаў, артыстаў, журналістаў, гледачоў. І ўжо чатырнаццаты раз гэтая сустрэча стане незабыўным і яркім святам славянскай душы і песні. Усе гэтыя гады Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь нязменна выступае ў ролі галоўнага тэле- і радыёвяшчальніка Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

"Белтэлерадыёкампанія шырокім фронтам наступае на ўсе мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца ў рамках XIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", - адзначыў галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлевытворчасці Белтэлерадыёкампаніі Уладзімір Ісат. Паводле яго слоў, сёлета перад тэлевізіёншчыкамі стаіць задача як мага шырэй асвятліць усе значныя мерапрыемствы, якія пройдуць на "Славянскім базары ў Віцебску".

На працягу васьмі фестывальных дзён з эфіраў Першага Нацыянальнага, тэлеканалаў "ЛАД" і "Беларусь-ТБ", а таксама Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёканала "Культура" і радыёстанцый "Беларусь" і "Радыус-FM" гледачы і слухачы змогуць атрымаць самую поўную інфармацыю пра падзеі ў Віцебску ў прамых трансляцыях, спецыяльных уключэннях, а таксама інфармацыйных выпусках Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.

Падчас фестывалю шматлікія праграмы Першага Нацыянальнага і тэлеканала "ЛАД" будуць выходзіць у эфір прама з Віцебска: інфармацыйна-пазнавальная праграма "Добрай ранiцы, Беларусь!", тэлеклуб "Ваша лато", праграмы "Справы сямейныя", "Выбранае", "Аўтограф" і іншыя. Праграма "Інстытут культуры" будзе трансліравацца з Віцебска ў фармаце "Дзённіка "Славянскага базару ў Віцебску-2005", распавядаючы тэлегледачам пра самыя цікавыя і значныя падзеі фестывалю.

Першы Нацыянальны телеканал у прамым эфіры пакажа адкрыццё і закрыццё "Славянскага базару ў Віцебску", Дні культуры Беларусі, Расіі і Украіны, Дзень Саюзнай дзяржавы. 17 і 19 ліпеня ў прамым эфіры можна будзе ўбачыць конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2005". За нашу рэспубліку сёлета выступаюць Гюнэш Абасава і Паліна Смолава.

Телеканал "ЛАД" 15-17 ліпеня будзе трансліраваць у прамым эфіры дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2005". Нагадаем, што Беларусь прадстаўляюць 10-гадовыя Ксенія Сітнік і Міхаіл Ліла.

Сёлета ўпершыню за гісторыю "Славянскага базару ў Віцебску" падчас конкурсных праграм паралельна з прафесійным журы выбіраць найлепшага выканаўцу змогуць і гледачы Першага Нацыянальнага і тэлеканала "ЛАД". Па выніках інтэрактыўнага галасавання яму ўручаць прыз глядацкіх сімпатый як у дзіцячым, так і ў дарослым конкурсах - падарункі на суму 1000 долараў.

XIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", згодна з пагадненнямі аб супрацоўніцтве з Белтэлерадыёкампаніяй, будуць асвятляць прадстаўнікі тэлерадыёаб'яднанняў дзевяці рэгіёнаў Расіі, а таксама Украіны, Малдовы, Латвіі, Польшчы. Акрамя таго, магчымасць назіраць за фестывалем атрымаюць гледачы яшчэ 16 краін, на якія распаўсюджваецца вяшчанне спадарожнікавага канала "Беларусь-ТБ".

Прыемна, што Белтэлерадыёкампанія можа даць магчымасць вялікай колькасці тэлегледачоў далучыцца да такой значнай міжнароднай падзеі - Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" - і запрашае ўсіх тэлегледачоў сачыць за фестывальнымі падзеямі на Першым Нацыянальным і тэлеканалах "ЛАД" і "Беларусь-ТБ", а таксама слухаць прамыя ўключэнні з Віцебска ў эфіры Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё, на радыёканале "Культура" і радыёстанцыях "Беларусь" і "Радыус-FM".


Афицыйны сайт фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" www.festival.vitebsk.by

Відэаматэрыялы

"Славянскі базар у Віцебску". Урачыстае адкрыццё.

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by