Белтэлерадыёкампанія
БЕЛРУСENG
 Мабільная версія  RSS  Facebook  Twitter  Блогi
аўторак, 7 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8370
EUR
10940
RUB
277
www.tvr.by
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае

Славянскi базар у Вiцебску 2004

Хто сказаў, што лічба 13 - нешчаслівая? Трынаццаты Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" завяршыўся! Завяршыўся, каб даць дарогу новаму, чатырнаццатаму, які, без сумнення, стане святам дружбы і адзінства народаў розных краін. Святочны салют упрыгожыў начное неба над фестывальным Віцебскам і паставіў заключную кропку ў ХІІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Тысячы людзей сталі сведкамі гэтага дзіўнага відовішча. Чаруючы мудрагелістасцю формаў, цудоўнымі пералівамі і фарбамі, у небе іскрылася, расцвітала і знікала вясёлка трапічных кветак. Захапленне выклікаў каскад залатога дажджу. Праліўшыся над Летнім амфітэатрам, ён асвяціў неба. І святочны салют, і фестываль нябачнымі ніткамі злучылі мінулае і будучыню, напоўніўшы горад прыгажосцю мастацтва і любові...

На працягу 13-ці гадоў Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь з'яўляецца галоўным вяшчальнікам фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", забяспечваючы тэхнічнымі сродкамі трансляцыі для Першага Нацыянальнага тэлеканала і ДТРК "Расія". Галоўныя мерапрыемствы свята трансліруюцца ў прамым эфіры. Сёлета унікальную магчымасць назіраць за падзеямі фестывалю мастацтваў ля экранаў сваіх тэлевізараў атрымалі і гледачы сямейнага тэлеканала "Лад".

ХІІІ Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" праходзіў з 15-га па 22-га ліпеня 2004 года. Першы Нацыянальны і тэлеканал "Лад", Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё, канал "Культура" і радыёстанцыя "Радыус- FM" Белтэлерадыёкампаніі прынялі самы актыўны ўдзел у асвятленні фестывалю. Творчая група нашай кампаніі была самай прадстаўнічай - больш за 140 чалавек!

Планы Белтэлерадыёкампаніі (правядзенне прамых тэлетрансляцый з урачыстага адкрыцця і закрыцця фестывалю, гала-канцэртаў майстроў мастацтваў Беларусі, Украіны і Расіі, фіналу конкурсу маладых выканаўцаў, правядзенне відэазапісу асноўных падзей і начных канцэртаў для далейшага выкарыстання ў эфіры Першага Нацыянальнага і тэлеканала "Лад") выкананы ў поўным аб'ёме!

Пра cамыя аператыўныя навіны з галоўных мерапрыемстваў, што праходзілі ў рамках фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2004", тэлегледачы Першага Нацыянальнага і тэлеканала "Лад" даведваліся з навінных і інфармацыйна-аналітычных праграм АТН. Для гэтага былі прадугледжаны штодзённыя прамыя ўключэнні з выкарыстаннем спадарожнікавай ПТС.

Многія праграмы Першага Нацыянальнага і тэлеканала "Лад" выходзілі ў эфір непасрэдна з Віцебска. З 15-га па 22-га ліпеня тры разы на дзень папулярныя вядучыя Надзея Герасімчык і Яўген Юранаў у "Дзённіках фестывалю" расказвалі гледачам Першага Нацыянальнага тэлеканала пра самыя цікавыя і значныя падзеі, што адбываліся на "Славянскім базары ў Віцебску-2004".

У Дзень культуры Беларусі на фестывалі краіна-гаспадыня прадэманстравала гасцям усю шматграннасць свайго культурнага жыцця. Самае цікавае адбывалася ў той дзень у Горадзе майстроў: урачыстае ўскрыцце печы ў "квартале" ганчароў, майстар-клас ад кавалёў... Аўтары праграмы "Дзённікі фестывалю" ўдзельнічалі ў майстар-класе кавальскага мастацтва. Творчая група "Дзённікаў" пабывала і ў краязнаўчым музеі на прэзентацыі выставы "Тут і зараз" мастачкі з Латвіі Інары Петрусевіч. Тэлегледачы Першага Нацыянальнага тэлеканала ўбачылі яе карціны – светлыя, лёгкія і ў той жа час вельмі філасофскія.

18-га ліпеня жыхары Віцебска на плошчы 1000-годдзя сустрэліся з вядучым Сяргеем Кухто ў тэлевізійным клубе "Ваша лато", а гледачы Першага Нацыянальнага мелі магчымасць паназіраць за тым, што адбывалася, у прамым эфіры. На здымкі праграмы прыйшло шмат гледачоў, якія пасля эфіру фатаграфаваліся і бралі аўтографы ў Сяргея Кухто.

На тэлеканале "Лад" у рэжыме тэлемоста ў прамым эфіры з Віцебска выходзіла праграма "Звычайны незвычайны дзень" з Аляксандрам Дамарацкім. Па вечарах у праграме "Справы сямейныя" Іван Мірскі паказваў тэлегледачам свае аўтарскія сюжэты, у якіх расказвалася пра фестываль.

"Работа на "Славянскім базары" - гэта работа 24 гадзіны за суткі", - сказаў у інтэрв'ю газеце "Культура" дырэктар дырэкцыі тэлевытворчасці Уладзімір Ісат. І гэта праўда.

Нашы карэспандэнты тэлебачання і радыё працавалі ў рэжыме оn-line і ў дзённікавым фармаце. Журналістаў Першага Нацыянальнага і тэлеканала "Лад", радыёстанцый "Культура", "Радыус-FM" і "Радыё-Віцебск" можна было сустрэць у любы час сутак на ўсіх фестывальных пляцоўках горада на Дзвіне. Нашы журналісты былі сярод тых, каму (і днём, і ноччу, за кулісамі, ля грымёрак, а тое і проста на вуліцы) удзельнікі канцэртаў і конкурсаў, госці фестывалю і дзеячы культуры давалі флэш-інтэрв'ю.

Прыемна адзначыць, што Белтэлерадыёкампанія дала вялікай колькасці тэлегледачоў магчымасць далучыцца да такой значнай міжнароднай падзеі, якой з'яўляецца Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску".

"Нягледзячы на дажджлівае надвор'е ў першыя дні і невыносную спякоту ў апошнія, творчыя групы Белтэлерадыёкампаніі, якія працавалі на фестывалі, былі ў добрым настроі і зрабілі ўсё магчымае, каб прамыя трансляцыі фестывалю "Славянскі базар у Віцебску-2004" прайшлі на самым высокім прафесійным узроўні", - адзначыў Уладзімір Віктаравіч Ісат, падводзячы вынікі фестывалю.


Афицыйны сайт фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" www.festival.vitebsk.by

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by