БЕЛ
РУС
ENG
Блогі
субота, 4 лютага 2012 г.
Курсы валют
USD
8430
EUR
11070
RUB
279
Мінск
другi горад
Open ID
Live ID
рэгістрацыя
|
забылі пароль?
Кампанія
Кіраўніцтва
Дырэкцыя спартыўнага вяшчання
Прафесійнае навучанне
Галоўная тэхнічная дырэкцыя
Дырэкцыя міжнародных сувязяў
Студыя гуказапісу
Музычныя калектывы
Навіны кампаніі
Прэса пра нас
Нашы акцыі
Кастынг
Блогі
Агенцтва навін
Навіны
Падзея
Актуальнае інтэрв'ю
Праекты
Праграмы
Вядучыя
Рэклама
Тэлебачанне
Радыё
Радыё 1
Радыё "Беларусь"
Канал "Культура"
Радыё "Сталіца"
"Радыус-FM"
Праекты
"Еўрабачанне"
Дзіцячае "Еўрабачанне"
Зваротная сувязь
www.tvr.by
Анонсы
!Час мiнскi
4 лютага 10:25
"Жансавет"
Гэта тэлепляцоўка для абмеркавання вечных жаночых тэм: я, мая сям'я, мая праца, мая кухня і мае маленькія жаночыя хітрасці... А яшчэ ў кожнай праграме ёсць карысная інфармацыя для мужчын па ўтаймаванні, прыручэнні і разуменні жанчын.
4 лютага 10:50
"Здароўе"
У даступнай гульнявой форме вядучыя будуць паведамляць гледачу карысную інфармацыю пра здароўе, а таксама пра тое, дзе і як яго прымножыць.
4 лютага 12:10
"Каробка перадач"
Відэачасопіс для аўтааматараў дасць практычныя парады па прыняцці рашэнняў у складаных дарожных сітуацыях.
4 лютага 13:30
"Толькі жанчына ведае"
У студыю жаночага ток-шоу прыйдуць двое - мужчына і жанчына - са сваімі арыгінальнымі гісторыямі. Вядучая праграмы разам з кампетэнтнымі экспертамі дапаможа героям знайсці залатую сярэдзіну ў актуальнай "гендэрнай" спрэчцы.
4 лютага 14:25
"Беларуская кухня"
Старажытныя беларускія стравы на сучасны лад. Пакаштуйце нацыянальную гісторыю на смак. Беларускія традыцыі ў кухні-студыі нашага тэлеканала.
4 лютага 14:50
"Тысячагоддзе"
Глядзіце гістарычны праект "Тысячагоддзе", у якім вы даведаецеся пра самыя вядомыя асобы-легенды Беларусі.
4 лютага 15:10
Крымінальная меладрама
"Заложнікі кахання"
(Расія, 2011 г.)
Алег і Каця хацелі пажаніцца, але рассталіся. Старыя знаёмыя выпадкова сустракаюцца на курорце. Іх цягне адно да аднаго. Пасля адпачынку яны пачынаюць працаваць. Там інтарэсы кліентаў Каці і Алега сутыкаюцца ў адным сур'ёзным працэсе. І каханне бярэ ў заложнікі Кацю: ёй паступае ўказанне "ўтапіць" кліента свайго ўмілаванага...
Рэжысёр
- Эдуард Раджэпаў.
У ролях
: Алег Марозаў, Алена Лагута, Усевалад Шылоўскі.
4 лютага 16:40
"Вакол планеты"
Праграма, якая пашырыць далягляд тэлегледача да планетарнага маштабу і дасць пажытак для разважанняў. Пазнаваць свет - гэта вельмі цікавы занятак!
4 лютага 17:20
"Пра мастацтва"
Праграма пра самыя маляўнічыя бакі свету мастацтва, пра займальныя перадгісторыі стварэння шэдэўраў, пра лёсы творчых асоб.
4 лютага 17:45
"Зямля беларуская"
Праект Агенцтва тэленавін ведае, чым ганарыліся нашы продкі і што варта берагчы нашчадкам. Кожная серыя - гэта адкрыццё новага рэгіёну, горада, гарадка або вёскі.
4 лютага 18:00
"Беларусь 24. Падзеі тыдня"
Сумесны праект "Беларусь ТБ" і Агенцтва тэлевізійных навін падвядзе вынікі адыходзячага тыдня.
4 лютага 19:05
Драма
"Убачыць Парыж і памерці"
(Расія, 1992 г.)
1960-я гады. Масква. Маці-адзіночка ўкладвае ў сына-піяніста ўсю любоў і энергію. Яна дабіваецца ў высокага начальства, каб яе сына адправілі ў Парыж на прэстыжны музычны конкурс.
Рэжысёр
- Аляксандр Прошкін.
У ролях
: Аксана Арбузава, Таццяна Васільева, Станіслаў Любшын.
5 лютага 6:40
"Цела чалавека"
Гэта навукова-пазнавальны цыкл праграм пра анатомію, фізіялогію чалавека і іх сувязі з культурай і гісторыяй. Кожны фільм - гэта адказы на пытанні пра чалавечае цела, а таксама факты аб нашым арганізме - ад агульнавядомых і відавочных да самых дзіўных і нечаканых.
5 лютага 10:25
"Ранішняя хваля"
Раніца выхаднога дня павінна быць добрай. Усмешка, жарт і пазітыў - вось зброя вядучых Аляксея Пятроўскага і Дзяніса Сцяпанава.
5 лютага 10:50
Навукова-пазнавальная тэлепраграма
"Урачэбныя таямніцы"
Навукова-пазнавальная перадача аб нашым здароўі. Доктар Цярэшчанка раскажа, па якіх законах працуе арганізм чалавека і што рабіць, каб не захварэць.
5 лютага 11:20
"Страсці па культуры"
Актуальныя пытанні і праблемы развіцця беларускай культуры на сучасным этапе абмяркуюць вядучыя эксперты са свету навукі, тэатра і кіно.
5 лютага 12:10
Інфармацыйна-аналітычная праграма пра армію
"Арсенал"
У гэтым выпуску - аператыўная інфармацыя, навіны навукі і тэхнікі і многае іншае.
5 лютага 12:40
"Карані"
Праграма аб жыцці беларусаў свету. Як жывецца ім сёння ў замежжы - Польшчы, Украіне, Літве, Расіі? Чым ганарацца, што дапамагае ім па-ранейшаму заставацца беларусамі?
5 лютага 13:05
"Зроблена!"
Праграма прысвечана прадукцыі, якая выходзіць пад маркай "Зроблена ў Беларусi", ноу-хау і сацыякультурным з'явам, якімі ганарыцца краіна.
5 лютага 14:10
"Палескі пачастунак"
Праграма аб самабытнай палескай кухні.
5 лютага 16:25
"Пад грыфам "Вядомыя"
Праграма распавядае, як і дзякуючы чаму вядомыя персоны - спевакі, палітыкі, буйныя бізнесмены, спартсмены, акцёры - заваявалі вяршыню кар'ернага алімпу.
5 лютага 16:30
"Клуб рэдактараў"
Дыскусійная пляцоўка, на якой галоўныя рэдактары самых аўтарытэтных беларускіх выданняў вядуць адкрыты дыялог без купюр аб найважнейшых і актуальных грамадска-палітычных падзеях у краіне і ў свеце.
5 лютага 17:30
"Культурныя людзі"
Праграма расказвае аб самых цікавых праектах і самых выдатных персонах айчыннага і сусветнага мастацтва і шоу-бізнесу.
5 лютага 19:05
"Кінапробы".
Вядучая праграмы распавядзе гледачам аб навінах кінасвету, падрабязнасцях кінавытворчасці, гісторыях нараджэння і стварэння фільмаў.
5 лютага 21:00
"У цэнтры ўвагі"
Выніковая тыднёвая праграма, якая адлюстроўвае найважнейшую інфармацыю аб жыцці краіны і распавядае аб падзеях, што адбыліся.
6 лютага 6:00
"Добрай раніцы, Беларусь!"
Кожную раніцу Вы першымі даведаецеся аб добрых навінах не толькі беларускай сталіцы, але і ўсіх рэгіёнаў нашай краіны. Гэта самая карысная інфармацыя, якая неабходная для пачатку дня.
6 лютага 7:30
"Дзелавое жыццё"
Штодзённы пяціхвілінны агляд самых актуальных тэм са свету эканомікі: ваганні курсаў валют, крэдытныя і дэпазітныя рынкі, пытанні нерухомасці і шмат іншага.
6 лютага 11:40
"Правы чалавека"
Аўтарская праграма Яўгена Новікава прысвечана сацыяльным праблемам і пытанням міжнароднай палітыкі. Асноўная мэта праграмы - аб'ектыўна праінфармаваць тэлегледачоў аб парушэннях правоў чалавека.
6 лютага 17:30
"24 пытанні"
Праграма ад першай асобы распавядае аб цікавых людзях і падзеях нашай краіны. 26 хвілін размовы з гасцямі канферэнцыі дазволяць даведацца пра ўсе факты і значныя падрабязнасці тыдня.
6 лютага 19:20
"Славянскі праект"
Увесь тыдзень праект будзе расказваць аб знакамітых навукоўцах, пісьменніках, музыкантах, мастаках, акцёрах і рэжысёрах, якія пісалі нашу гісторыю. Славяне, якія змянілі свет.
6 лютага 20:35
"Арэна"
Праграма раскажа аб спартыўным жыцці свету за тыдзень.
6 лютага 21:50
"Камандзіроўка"
Стваральнікі праграмы прапаноўваюць паглядзець на свет у незвычайным ракурсе - вачамі камандзіраванага чалавека. Чым займаюцца ў камандзіроўках чыноўнікі, кіраўнікі і дзелавыя людзі? Якія праблемы вырашаюць? Што вязуць з сабой са службовых паездак? І ці прыносяць карысць народу і краіне замежныя ваяжы?
6 лютага 23:35
"Беларускае времечко"
Вячэрняя інфармацыйная праграма, якая ўключае займальныя рэпартажы, тэлевізійныя акцыі, інтэрактыў, апраўленыя тонкім гумарам вядучых.
7 лютага 16:15
"Форум"
Новае грамадска-палітычнае ток-шоу. Госці праграмы адкажуць на вострыя пытанні, прапануюць рашэнні самых галоўных праблем з розных галін і кірункаў.
7 лютага 17:30
"Актуальны мікрафон"
Знакамітая радыёпраграма зараз у тэлеэфіры!
7 лютага 20:35
"Сфера інтарэсаў"
Праграма, якая робіць эканоміку зразумелай.
7 лютага 22:55
"Эпоха. Падзеі і людзі"
Дакументальны праект маштабна пакажа біяграфіі прызнаных і ўшанаваных асоб - выхадцаў з Беларусі. У эфіры спецыяльныя дакументальныя фільмы аб важных падзеях і персонах свету беларускай гісторыі і культуры.
8 лютага 20:35
"Зямельнае пытанне"
Інфармацыйна-аналітычная праграма. Эканоміка, праблемы адукацыі і медыцыны, бытавое абслугоўванне і эфектыўнасць працы мясцовых улад.
8 лютага 21:50
"Актуальнае інтэрв'ю"
У кожнай праграме журналісты Агенцтва тэлевізійных навін размаўляюць з вядомымі палітыкамі, урачамі, спартсменамі, дзеячамі культуры і мастацтва.
10 лютага 12:00
"Навіны"
Інфармацыйныя агляды апошніх падзей у краіне і свеце па буднях і выхадных з 09:00 да 18:00. Вынікі адыходзячага дня падводзяць начныя інфармацыйныя выпускі.
11 лютага 19:15
Камедыя
"Мілы лгун"
("Белвідэацэнтр", 1999 г.)
Вядомага англійскага драматурга Джорджа Бернард Шоу і бліскучую англійскую актрысу Патрык Кемпбел звязваюць сорак гадоў жыцця. Шоу распавядае, як ён закахаўся ў міс Кемпбел.
Рэжысёр
- С.Агеенка.
У ролях
: М.Яроменка (старэйшы), Г.Арлова.
12 лютага 19:30
Вострасюжэтны дэтэктыў
"Самы лепшы вечар"
(Расія, 2008 г.)
Падчас сустрэчы былых аднакласнікаў у раскошным загарадным доме застрэлены адзін з гасцей - крымінальны аўтарытэт. На месца злачынства прыязджае следчы Алег Кошкін.
Рэжысёр
- Я.Лунгін.
У ролях
: Я.Стычкін, П.Майкоў, А.Урсуляк.
уверх
Зараз у эфіры
05.45
Актуальнае інтэрв'ю.
Далей у эфіры
06.00
Добрай раніцы, Беларусь!
07.00
Навіны.
Кампанія
Агенцтва навін
Рэклама
Тэлебачанне
Радыё
Праекты
Зваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2011
Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.
webmaster@tvr.by
|
internet@tvr.by