Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян) і юрыдычных асоб накіроўваюцца на інтэрнэт-сайце Белтэлерадыёкампаніі (http://www.tvr.by) па наяўнай форме «ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ» і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (Далей – Закон).
У адпаведнасці с Законам электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
• адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• выкладанне сутнасці звароту;
• адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
• поўную назву юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выкладанне сутнасці звароту;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
• адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• выкладзены не на беларускай або рускай мове;
• не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
• утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Белтэлерадыёкампаніі;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска.
У адпаведнасці з артыкулам 23 Закона ананімныя звароты не разглядаюцца.
Калі зварот не ўтрымлівае якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый альбо пры наяўнасці ў іх толькі падзякі і асабістага меркавання, то такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца.


Графік асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампаніі
Старшыня
Давыдзька Г.Б. - чацвёрты аўторак месяца
15:00 – 18:00

Першы намеснік Старшыні
Саламаха А.П. - аўторак месяца
10:00 – 12:00

Намеснік Старшыні
Маркаў М.С. - першая серада месяца
10:00 – 12:00

Намеснік Старшыні
Кананюк В.К. - трэцяя пятніца месяца
16:00 – 18:00


Запіс на асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Белтэлерадыёкампаніі ажыццяўляецца штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 09:00 да 18:00 па тэлефоне 389 61 37

Асабісты прыём грамадзян праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка, 9.

Пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу. Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ў іншыя арганізацыі і іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.