4 лютага 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Кампанія » Аб кампаніі
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Кантактная інфармацыя

Прэс-служба
Белтэлерадыёкампанія,
вул. Макаёнка, 9, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 267 88 43, 269 97 72, 263 21 78
E-mail: pr@tvr.by

Аб кампаніі
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь сёння - гэта:
- Беларусь 1
- Тэлеканал Беларусь 2
- Канал "Беларусь-ТБ"
- Тэлеканал "НТВ-Беларусь"
- Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё
- Радыёканал "Культура"
- Радыё "Беларусь"
- Радыёстанцыя "Сталіца"
- Радыёстанцыя "Радыус-FM"
- Пяць абласных тэлерадыёкампанiй.

Нацыянальнае тэлебачанне і радыё, як неад'емная частка гісторыі і культуры краіны, увабралі ў сябе такія ўласцівыя беларусам якасці, як адкрытасць, шчырасць, дружалюбнасць.

Галоўны тэлеканал краіны - Беларусь 1 - гэта:
самыя дакладная і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа;
больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы;
спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі найбуйнейшых сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.
Маючы багатыя традыцыі, Беларусь 1 выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - Беларусь 1"!

Тэлеканал Беларусь 2 стваралі і ствараюць людзі творчыя, прафесіяналы ў галіне сучаснага тэлебачання і журналістыкі, якія працуюць у розных рэгіёнах рэспублікі. Тэлеканал Беларусь 2 першапачаткова пазіцыянаваўся як першы сямейны канал у Беларусі. Асноўная скіраванасць яго была культуралагічнай. Праз некалькі тэлевізійных сезонаў канцэпцыя канала зазнала пэўныя змены. Зараз тэлеканал Беларусь 2 не абмяжоўвае сябе рамкамі толькі культуралагічнай тэматыкі. Новы сезон - гэта магчымасць больш уважліва аднесціся да пажаданняў тэлегледачоў і перайсці да запатрабаванага ў наш час спартыўна-забаўляльнага фармату.

"Беларусь-ТБ" - першы ў нашай краіне міжнародны тэлеканал, створаны Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь для замежных тэлегледачоў. Галоўная задача новага тэлеканала - своечасова і дакладна расказваць пра падзеі і дасягненні Беларусі ў самых розных сферах. У сваём эфіры "Беларусь-ТБ" прапануе найлепшую тэле-, кіна- і відэапрадукцыю краіны розных гадоў.

Тэлеканал "НТВ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г.
"НТВ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТВ, такія як "Да бар'ера!", "Жаночы погляд", "Кватэрнае пытанне", "Прафесія - рэпарцёр", "Галоўны герой", "Рускія сенсацыі" і многія іншыя.
"НТВ-Беларусь" пры падборы фарматаў стараецца максімальна прытрымлівацца канцэпцыі тэлеканала НТВ. У эфіры будуць новыя прэм'ерныя серыялы, класіка сусветнага кіно і новыя прэм'ерныя фільмы.
"НТВ-Беларусь" дзякуючы сучаснаму лічбаваму вяшчальнаму абсталяванню і прафесіяналізму калектыву з годнасцю падтрымлівае ўзровень якасці вяшчання тэлеканала НТВ.

"Візітная картка" Беларускага радыё - Першы Нацыянальны канал. У аснове вяшчальны й палітыкі - масавасць і даступнасць, велізарны аб'ём інфармацыі, аператыўнасць і актуальнасць. Канал вяшчае кругласутачна.
Першы Нацыянальны канал слухаюць больш як 80% насельніцтва краіны. Гэта - самы высокі рэйтынг сярод электронных СМІ.
Быць заўсёды сярод сваіх слухачоў, разам вырашаць важныя праблемы, цікава і з карысцю адпачываць абавязвае дэвіз самага папулярнага народнага радыё - "Будзем разам!".

Адным з галоўных прыярытэтаў новай вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".
12 ліпеня 2003 года пачала працаваць новая радыёстанцыя "Радыус-FM", штодзённае эфірнае вяшчанне якой складае 24 гадзіны за суткі.
Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца", якая вяшчае ва УКХ-дыяпазоне на частаце 72,89 МГц 20 гадзін у суткі (з 06.00 да 02.00).

З мая 1962 года БР вядзе рэгулярнае вяшчанне на краіны далёкага замежжа. Сёння праграмы радыё "Беларусь" гучаць у эфіры 16 гадзін у суткі на пяці мовах: беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай. З 3-га студзеня 2005 года радыё "Беларусь" пачала вяшчанне ў Інтэрнеце на англійскай мове ў рэжыме рэальнага часу 5 гадзін за суткі, з 1-га верасня 2005 года - 10 гадзін за суткі двума пяцігадзіннымі блокамі. Радыё "Беларусь" - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ў нашай краіне ў эфіры і Інтэрнеце!

Белтэлерадыёкампанія - гэта структура, якая дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2011 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі